Грамадства11

Як частаваць птушак правільна? 

У халодны час многія вывешваюць кармушкі. Што туды класці? Якая ежа для птушак шкодная? Якіх гасцей чакаць на птушынай сталоўцы? Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» дапамагае разабрацца!

Зімой дзень кароткі, а ноч доўгая і халодная. Здабыць корм у зімовы час робіцца цяжэй, але пры гэтым яго трэба больш: птушкам трэба дадатковая энергія, каб сагрэцца. Асабліва цяжка птушкам, калі галінкі і зямля пакрываюцца льдом пасля адлігі і марозу.

Лазоревка на кормушке
Сіняя сініца на кармушцы. Фота Анастасіі Сяргеевай

Кармушка на дрэве ці за акном — выдатны спосаб дапамагчы дробным птушкам перажыць зіму і паназіраць за імі.

Дзе ўзяць кармушку?

Сёння кармушку можна лёгка набыць у розных крамах, у тым ліку будаўнічых. А можна праявіць творчасць і зрабіць яе сваімі рукамі з дрэва, пластыкавай бутэлькі або нават з шышак. Важна, каб дно кармушкі было з адтулінамі, адкуль будзе выцякаць лішняя вільгаць. І не забывай рэгулярна чысціць птушыную сталоўку.

Параіцца з аднадумцамі наконт кармушак і падкормкі можна ў тэлеграм-чаце «Ціў-ціў».

Што класці ў кармушку?

Самы ўніверсальны корм для птушак — несалёныя нясмажаныя семкі сланечніка. Смачна, карысна, даступна. Крупы такой папулярнасцю ў вераб’іных птушак не карыстаюцца.

Разнастаіць меню можна насеннем рапсу, лёну, гарбузовымі семкамі, арахісам, кавалачкамі яблыка ды ягадамі. Калі хочаш зрабіць асаблівы падарунак для сініц і дзятлаў, прычапі на галінку кавалак несалёнага нясмажанага сала.

Как подкармливать птиц правильно

Якая ежа шкодная птушкам?

Ні ў якім разе не кармі птушак рэшткамі са свайго стала. Не кладзі нічога смажанага, печанага і салёнага ў кармушку. Хлеб, як чорны, так і белы, як свежы, так і сухі, — непрыдатная ежа для птушак.

Каго чакаць на кармушцы?

Нават у горадзе акрамя дамавых і палявых вераб’ёў, сініх і вялікіх сініц да цябе на кармушку могуць завітаць зелянушкі, таўстадзюбы, папаўзні, гілі, дзятлы, сойкі, чыжы, амялушкі ды іншыя крылатыя госці.

Ці трэба падкормліваць качак і лебедзяў?

Вадаплаўных птушак частаваць варта толькі ў вялікія маразы, калі тэмпература трымаецца на ўзроўні ніжэй за 15 градусаў марозу. Лебедзям і качкам можна прапанаваць зерне, крупы і аўсяныя шматкі, але не трэба даваць ім хлеб і батон: яны даюць адчуванне сытасці на кароткі час, але не маюць патрэбных птушкам карысных рэчываў.

Вялікая сініца з арэшкам. Фота Анастасіі Сяргеевай
Вялікая сініца з арэшкам. Фота Анастасіі Сяргеевай

Каментары1

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком23

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Усе навіны →
Усе навіны

Аліеў абвінаваціў Крэмль у свядомых ударах па азербайджанскім пасольстве ў Кіеве6

Расія перакрывае шляхі для ўвозу танных машын праз Беларусь2

Маладзечанская фермерка, чыю сядзібу атакавалі чужыя каровы, расказала, як вырашылі яе праблему4

У расійскай Уфе людзі душыліся ў змаганні за паветраныя шарыкі. Ёсць пацярпелыя9

«Рэцэпты прыйшлі яшчэ ад прабабулі». Мазыранка тры гады вядзе кулінарны блог і сабрала амаль 140 тысяч падпісчыкаў

Як прайшла першая творчая сустрэча з Максімам Знакам6

Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу13

У Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі заліло вадой аперацыйны блок. Мінздароўя: абсталяванне не пацярпела

«Мы зрабілі памылкі разам, і разам абавязаныя іх прызнаць». Тэкст прамовы Марка Рубіа на Мюнхенскай канферэнцыі35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком23

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць