Інтэрнэт і СМІ44

БАЖ: Сайт Media IQ парушыў этыку ў публікацыі пра «Нашу Ніву»

Камісія па этыцы «Беларускай асацыяцыі журналістаў» разгледзела заяву галоўнага рэдактара газеты «Наша Ніва» Ягора Марціновіча.

Па меркаванні заяўніка, у публікацыі «Дело журналиста Ч. Этична ли публикация «Нашай Нівы», змешчанай 13 снежня на сайце Media IQ, парушаны шэраг палажэнняў Кодэкса журналісцкай этыкі БАЖ. Пры гэтым заяўнік спасылаецца на Кодэкс журналісцкай этыкі БАЖ, згодна з каторым «журналіст павінен прыкласці максімум намаганняў для атрымання інфармацыі з усіх магчымых крыніцаў для таго, каб пераканацца ў яе паўнаце, дакладнасці і бесстароннасці».

Аднак пры падрыхтоўцы публікацыі рэдакцыя сайта Media IQ не прадаставіла слова рэдакцыі «Нашай Нівы». А пасля публікацыі адмовілася выправіць памылку, якая змяшчаецца ў наступным сцвярджэнні медыяэксперта Анатоля Гуляева: «Чаму мы павінны верыць «Нашай Ніве»? Я дзевяць гадоў быў старшынёй камісіі па этыцы Беларускай асацыяцыі журналістаў, а «Наша Ніва» ўвесь гэты час была чэмпіёнам па парушэнні этыкі. Па яе публікацыях камісія прыняла шэраг рашэнняў — усе, за выключэннем аднаго, не на яе карысць. І ні адной не было аспрэчана, нават абскарджана. І верыць чэмпіёну па парушэнні прафесійнай этыкі мне асабіста не хочацца».

Аднак за апошнія тры гады апублікаваныя як мінімум дзве пастановы Камісіі па этыцы за подпісам спадара Гуляева аб адсутнасці ў разгледжаных публікацыях «Нашай Нівы» парушэнняў прафесійнай этыкі.

Камісія па этыцы канстатуе: у згаданай публікацыі сайта Media IQ ад 13 снежня 2019 года сцвярджэнне медыяэксперта Анатоля Гуляева, што «Наша Ніва» «…ўвесь гэты час была чэмпіёнам па парушэнні этыкі. Па яе публікацыях камісія прыняла шэраг рашэнняў — усе, за выключэннем аднаго, не на яе карысць», не адпавядае рэчаіснасці.

Камісія па этыцы БАЖ адзінагалосна пастанавіла: У публікацыі сайта Media IQ «Дело журналиста Ч. Этична ли публикация «Нашай Нівы»» дапушчана парушэнне прафесійнай этыкі».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды9

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Спікер Сейма Літвы спадзяецца, што мяжу з Беларуссю адкрыюць у канцы месяца11

Шаман і Мізуліна пабраліся шлюбам у акупаваным Данецку15

Маці хлопчыка з Гродна, якому дапамагалі збіраць грошы затрыманыя блогеры: Яны перадалі нам 257 тысяч, для нас гэта велізарныя грошы5

Інцыдэнт на эскалатары ў мінскім метро адбыўся з чатырохгадовай дзяўчынкай

«Я адразаў людзям галовы». У Мінску п'янчуга хваліўся ўдзелам у вайне ва Украіне і з нажом кінуўся на наведвальніка кафэ17

У Мінску з’явіўся новы парк4

У мінскім метро чалавек захрас у эскалатары1

Бацька вырашыў заступіцца за сына, якога абражалі ў школе. Скончылася крымінальнай справай14

Аэрапорт Вільні быў часова закрыты праз дрон1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды9

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць