Меркаванні33

Каспараў стаў фанатам Лукашэнкі

А прыкрамлёўская прэса ў дзень расійска-беларускіх перамоваў адзначае: сабекошт Беларусі як саюзніка працягвае расці.

А прыкрамлёўская прэса ў дзень расійска-беларускіх перамоваў адзначае: сабекошт Беларусі як саюзніка працягвае расці.

Напярэдадні сустрэчы Аляксандра Лукашэнка з прэзідэнтам Расіі расійская прэса актыўна абмяркоўвае еўрапейскі гамбіт галоўнага саюзніка Масквы і задаецца пытаннем, што будзе рабіць стратэгічны саюзнік Расіі далей ды колькі ж насамрэч каштуе братэрская любоў Беларусі.

Так, разглядаючы з дапамогай экспертаў апошнія тэндэнцыі ў замежнай палітыцы спадара Лукашэнка, «Незавісімая газета» у артыкуле «Лукашэнка між Усходам і Захадом» робіць выснову, што Расіі, для таго, каб утрымаць Беларусь у сваіх саюзніках, спатрэбяцца значныя фінансавыя ўліванні.

Эксперты, апытаныя НГ, выказалі меркаванне, што ізаляцыя Беларусі ўжо ў мінулым, сама «палітыка балансавання паміж Усходам і Захадам эфектыўная»,
а сабекошт Беларусі як саюзніка працягвае расці. У якасці высновы «НГ» цытуе аднаго з апытаных экспертаў, які зрабіў прагноз, што пакуль у Расіі не будзе распрацавана стратэгія датычна адносін з Беларуссю, «Лукашэнка як ласкавае цялятка, можа дзве маткі ссаць».

У сваю чаргу Газета.ru інфармуе, што ЕС дазволіў Аляксандру Лукашэнка ўезд у Еўропу і робіць выснову, якая прэзідэнту Беларусі ўжо вядома – ЕС жадае з ім сябраваць. Як паведаміла выданне санкцыі супраць 42 беларускіх чыноўнікаў на чале з прэзідэнтам былі яшчэ раз прыпынены на паседжанні міністраў замежных спраў ЕС у Брусэлі, на гэты раз тэрмінам на 9 месяцаў.

Разгляду вынікаў рашэння 27 міністраў замежных спраў ЕС і беларуска‑еўрапейскіх «гульняў» для беларуска‑расійскіх адносін заняўся «Коммерсант». Як піша газэта, ЕС пайшоў насустрач Беларусі, нягледзячы на ігнараванне беларускімі ўладамі шэрагу патрабаванняў, і рашэнне ЕС даць Мінску «яшчэ адзін шанец» дазволіць Лукашэнка граць і далей на супярэчнасцях паміж Захадам і Масквой.

«Мы павінны даць шанец беларускаму народу, бо ў адваротным выпадку ціск Расіі (на Беларусь) будзе ўзрастаць», — цытуе словы міністра замежных спраў Эстоніі «Коммерсант».

Сітуацыя ў трохкутніку Беларусь‑Расія‑ЕС, якую стварыў сам Лукашэнка, яго ж цалкам задавальняе, — мяркуе газета, бо дазваляе атрымліваць фінансавую дапамогу ад абодвух бакоў, але выданне сумняецца, што бакі (і ў першую чаргу Расія) будуць доўга цярпець двайныя гульні Лукашэнка, а развязка можа наступіць ужо ў траўні падчас саміту ЕС у Празе і не на карысць беларуска‑еўрапейскіх адносін.

Аднак

з меркаваннямі мэйнстрымаўскай прэсы не пагаджаецца Kasparov.ru, які ўжо бачыць Беларусь праз пяць год старшынёй Рады Еўропы
і дае адказ на пытанне, чаму нават «апошні еўрапейскі дыктатар» разварочвае свае лыжы ў бок Еўропы. Сцвярджаючы, што апошні фарпост Расіі ў Беларусі ў хуткім часе падзе, Kasparov.ru піша, што прычынай гэтага з’яўляецца жаданне Лукашэнка захаваць уладу любымі сродкамі і Расія з яе «суверэннай дэмакратыяй» з’яўляецца большай пагрозай для амбіцый прэзідэнта Беларусі, чым еўрапейская ліберальныя каштоўнасці. І, хоць выбар Лукашэнка яшчэ не зрабіў, Kasparov.ru далучаецца да арміі фанатаў навыкаў палітычнай мімікрыі кіраўніка Беларусі.

Каментары3

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

Найлепшы сярод падобных. Дзе можна знайсці копіі Мінскага планетарыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць