Грамадства22

У Брэсцкай вобласці рэкамендавалі закрываць начныя клубы да 23.00, а крамам — прадаваць толькі фасаваныя тавары

Брэсцкі аблвыканкам 1 красавіка апублікаваў на сваім сайце рэкамендацыі арганізацыям гандлю і грамадскага харчавання па прафілактыцы распаўсюджвання каранавіруса:

  • размясціць у агульнадаступных месцах інфармацыйныя матэрыялы па пытаннях прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі для насельніцтва, што карыстаецца паслугамі прадпрыемстваў гандлю, грамадскага харчавання, бытавымі паслугамі;
  • усталяваць у месцах масавага знаходжання наведвальнікаў (пры ўваходзе, у фае, гандлёвых залах, туалетных пакоях і інш.) дазатары з антысептыкамі для апрацоўкі рук і забяспечыць іх своечасовае папаўненне;
  • прыпыніць аказанне паслуг суб'ектам гаспадарання па курэнні кальяна;
  • абмежаваць час працы прадпрыемстваў грамадскага харчавання, у тым ліку начных клубаў, караоке-бараў і іншых да 23 гадзіны;
  • арганізаваць правядзенне бягучай уборкі памяшканняў з выкарыстаннем дэзынфекцыйных сродкаў па віруліцыдным рэжыме, з рэгулярнай апрацоўкай паверхняў абсталявання, вітрын, прылаўкаў, дзвярных поручняў, калясак, кошыкаў і г. д.;
  • забяспечыць максімальную рэалізацыю тавараў у фасаваным выглядзе, уключаючы кандытарскія і хлебабулачныя вырабы, сухафрукты, выключыўшы іх фасоўку (адбор) пакупнікамі;
  • забяспечыць правядзенне мыйкі і апрацоўкі аўтатранспарту для перавозкі і дастаўкі тавараў з вонкавага і ўнутранага боку з выкарыстаннем дэзынфекцыйных сродкаў;
  • выкарыстоўваць прымяненне пальчатак персаналам на ўсіх этапах гатавання і рэалізацыі харчовых прадуктаў;
  • выкарыстоўваць маскі і пальчаткі персаналам ў выпадках цеснага кантакту з наведвальнікамі (касіры, прадаўцы і інш.);
  • максімальна выкарыстоўваць плацежныя тэрміналы пры разліку за тавары і паслугі;
  • забяспечыць расстаноўку сталоў у аб'ектах грамадскага харчавання з захаваннем адлегласці не меней за 1,5 метра;
  • арганізаваць дыстанцыяванне паміж пакупнікамі (кліентамі, наведвальнікамі) на адлегласці 1-1,5 м пры чаканні ў чарзе (па магчымасці нанясення адпаведнай разметкі або інфармацыі);
  • арганізаваць штодзённы кантроль стану здароўя персаналу з правядзеннем тэрмаметрыі 2 разы на змену з запісам у часопісе (адвольнай формы з указаннем прозвішча, імя, пасады і вынікаў) з мэтай своечасовага выяўлення і ізаляцыі хворых.

Каментары2

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца!6161

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

На памежных пераходах адключылі камеры9

Уіткаф сустрэнецца з Зяленскім для чарговага раўнду перамоваў па вайне ва Украіне1

Гродзенскі драмтэатр узначаліла рэжысёрка са Смаленска11

На Кастрычніцкай плошчы 25‑гадовы хлопец на BMW вырашыў праехаць на чырвонае — пяць пашкоджаных аўто

Італія, Балгарыя і Мальта падтрымалі Бельгію ў патрабаванні шукаць альтэрнатыву «рэпарацыйнаму крэдыту» Украіне за кошт расійскіх актываў7

Два сімпатычныя чорныя каты ахоўваюць карціны ў гродзенскай галерэі1

Яшчэ ў адным райцэнтры закрываюць раддом — парадзіх з Каменца будуць накіроўваць у буйнейшыя гарады1

Ёсць стол, канфоркі, ванна і ўнітаз — што яшчэ трэба для шчасця за 280 даляраў? Жарт, які стаў рэальнасцю ў Мінску6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні61

ГрамадстваАбнаўляецца!61

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць