Аўто11

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Еўрапейскі саюз фактычна згарнуў планы поўнай забароны аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання.

Пасля напружаных перамоваў у Бруселі было вырашана адмяніць патрабаванне стопрацэнтнай адмовы ад выкідаў CO₂ з 2035 года. Замест гэтага для аўтаправаднікоў увядуць больш мяккую мэту — скарачэнне выкідаў на 90%. Гэта азначае, што бензінавыя і дызельныя аўтамабілі змогуць і далей выходзіць на рынак ЕС, хаця і ў абмежаваным аб’ёме, піша Bild.

Кіраўнік фракцыі Еўрапейскай народнай партыі Манфрэд Вебер пацвердзіў, што нават пасля 2040 года выпуск новых аўтамабіляў з рухавіком унутранага згарання ў ЕС поўнасцю забараняць не будуць.

Па словах Вебера, гэтае рашэнне дазваляе працягваць выпуск усіх тыпаў рухавікоў, якія сёння вырабляюцца ў Германіі. Для пакупнікоў гэта азначае, што выбар застаецца: пасля 2035 года можна будзе набываць як новыя аўтамабілі з рухавіком унутранага згарання, так і ўжываныя.

Пры гэтым шмат што пакуль застаецца незразумелым. У Бруселі, напрыклад, яшчэ абмяркоўваюць, што менавіта азначае «дзесяціпрацэнтнае акно» для рухавікоў унутранага згарання: долю машын ці агульны аб’ём выкідаў.

«Вырашальным застаецца тэхналагічна адкрыты і практычны падыход, які ўлічвае сусветныя тэндэнцыі і захоўвае прамысловую дадатковую вартасць у Еўропе», — заявіла ў размове з Bild кіраўнік Аб’яднання аўтаправаднікоў Германіі Хільдэгард Мюлер.

Па даных апытання ZDF Politbarometer, 63% грамадзян Германіі лічаць, што і пасля 2035 года новыя аўтамабілі з бензінавымі і дызельнымі рухавікамі павінны заставацца дазволенымі.

Каментары1

  • Австрияк
    16.12.2025
    Господь, дай Европе адекватных управленцев. Таких дурней давно свет не видел. То выдумывают бред, очевиднейший бред, спустя года они понимают то, что было с первых минут понятно любому адекватному человеку, который прочитал этот закон хоть раз. Теперь отменяют… тоже самое было а АЭС в Германии. Какой-то позор и полная деградация

Цяпер чытаюць

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Ціханоўскай прыняў пастанову «Аб беларускім партызанска-супраціўным руху»25

У Будслаўскім касцёле люты холад: прыхаджане стаяць у пухавіках і шапках, а святары адпраўляюць службу ў пальчатках4

Міжнародная ліга КВЗ спыняе сваю працу ў Мінску пасля 12 гадоў3

Ад 7 еўра за гадзіну на будоўлі ў Гамбургу да 14 еўра на Алімпіядзе ў Парыжы: досвед беларуса пра заробкі ў Еўропе6

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць5

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

Ціханоўская можа наведаць Украіну ў канцы лютага — пачатку сакавіка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць