Музыка2222

«Я доўгі час маўчала. Мая душа нібыта замерла». Спявачка Іна Афанасьева выпусціла першы кліп пасля вымушанай паўзы

Народная артыстка Беларусі Іна Афанасьева, якая больш не можа выступаць на радзіме праз траплянне ў «чорныя спісы», выпусціла кліп. Адбылося гэта на 40 дзень пасля смерці маці: «Няхай гэтая песня стане суцяшэннем для кожнага, хто страціў блізкіх і родных».

Іна Афанасьева. Скрыншот кліпа на яе YouTube-канале

Песня называецца «Эта боль».

Іна Афанасьева напісала на сваё старонцы ў інстаграме:

«Я доўгі час маўчала. Мая душа нібыта замерла. Мама заўсёды пыталася ў мяне: чаму я не спяваю? Я ёй адказвала — не хачу… Мне так было прасцей ёй сказаць. Яна вельмі хвалявалася, і я пра гэта ведала.

Пазней, калі з’явіліся песні, якія я захацела спяваць, я падумала, што мама будзе вельмі рада таму, што ў мяне з’явілася гэтае жаданне вярнуцца ў музыку. Я рыхтавала ёй сюрпрыз і ўсім вам, хто гэтага чакаў. Але 40 дзён таму адбылося тое, што адбылося… Няхай гэтая песня стане суцяшэннем для кожнага, хто страціў блізкіх і родных. А што далей? Далей будзе шмат песень, якія я напоўню святлом і любоўю. Дзякуй, што так доўга чакалі».

У каментарах на YouTube людзі пішуць, што плакалі, калі слухалі песню, і дзякуюць Іне за тое, што яна вярнулася.

Іна Афанасьева. Скрыншот кліпа на яе YouTube-канале

Раней сын Іны Афанасьевай Іван Стральцоў, які цяпер працуе акторам у Рызе і не можа вярнуцца ў Беларусь па зразумелых прычынах, распавядаў, што беларускія ўлады пакаралі маці праз яго палітычную пазіцыю:

— Чалавеку, які ўсё жыццё быў на сцэне, узялі і забаранілі выступаць! Але ж я ведаю, што яе дагэтуль чакаюць слухачы. Я сам бачыў каментары ў інстаграме, што людзі пішуць, што чакаюць яе канцэрт, чакаюць, калі яе зноў пакажуць па тэлевізары… Вядома, адбылося гэта ў тым ліку і праз мяне. Але маё меркаванне і мае дзеянні — толькі мае. Я адказваю за свае словы. Усё, што я раблю, ніяк не тычыцца маёй мамы, дзіцяці, былой жонкі.

Каментары22

  • !!!
    12.12.2025
    Найлепшая!
  • Сяржук Каляда
    12.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Хрыч
    12.12.2025
    Теперь она пойдет работать в такси?

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных37

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных37

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць