Усяго патроху4444

28-гадовая мінчанка: «У мяне палова валасоў ўжо сівыя. І мне падабаецца!»

Мінчанцы Марыі Гурбанавай 28 год. Палова валасоў у яе сівыя — незвычайна для такога маладога ўзросту. «Спачатку псіхавала, а потым палюбіла», — кажа дзяўчына. Сваёй гісторыяй прыняцця сябе яна падзялілася з «Нашай Нінай».

«Сівыя валасы з’явіліся ва ўзросце 23-24 год. Канечне, мне было сумна гэта бачыць, бо тады аб прыняцці сябе не было размовы. Я не разумела, што за прыкол, адкуль яны і чаму, бо я ж такая маладая!

Хавала я іх вельмі проста — вышчыпвала кожны валасок пінцэтам для броваў. Але іх станавілася усё больш, і я разумела, што гэта глупства, бо на іх месцы адрастаюць маленькія белыя антэнкі, якія тырчаць.

Якія эксперыменты з валасамі былі? Я перафарбавалася ў цёмна-шакаладны колер, блізкі да чорнага, і хадзіла з ім некалькі год. Гэта дапамагала схаваць сівізну, натуральна, але я не вельмі камфортна сябе з ім адчувала. Усё часцей стала лавіць сябе на думцы, што гэта не маё, што з цёмнымі валасамі я станаўлюся больш рэзкай, грубай, не такая, якая ўнутры.

Я не шукала прычыны сівізны. Думаю, хутчэй, гэта стрэс — у мяне якраз у той час быў няпросты перыяд у жыцці. У бацькоў ранняй сівізны не было, у мамы сівыя валасы толькі пасля 35 з’явіліся.

Да цудадзейных сродкаў я не звярталася. Не веру, што ёсць нейкія народныя рэцэпты, якія могуць спыніць працэс, калі твой волас пачынае губляць пігмент.

Два гады таму я перастала зафарбоўваць сівізну. Пераважыла жаданне вярнуць свой натуральны колер — русы, ён мне заўсёды падабаўся. Пры гэтым не хацелася псаваць валасы хімічнымі фарбамі, бо яны ў мяне порыстыя і кучаравыя, і так не самыя моцныя.

Цяпер я фарбую толькі кончыкі ў белы колер. Калі іду ў цырульню на асвятленне, у мяне ўмова, каб наогул не чапалі маю сівізну.

Што тычыцца прыняцця сябе, то тут велізарную ролю адыграў мой муж. На маё ныццё ён казаў, што сівізна — гэта мая разыначка, што гэта прыгожа і класна. І я ў нейкі момант паверыла і стала любавацца сваімі валасамі.

Сяброўкі падтрымалі мяне ў маім рашэнні. Знаёмыя сталі рэагаваць па-рознаму. Большасць наогул не заўважае сівыя валасы на фота. Неяк у нас была сустрэча выпускнікоў, і мне аднакласнік сказаў: «Не магу зразумець, што ў цябе з валасамі, яны праўда сівыя? Можа, гэта нейкае афарбоўванне?»

І канечне, я маўчу пра «супердалікатных» спецыялістаў з індустрыі прыгажосці. Калі ты прыходзіш стрыгчыся да цырульнікаў, спачатку цішыня і потым пытанне: а што вы збіраецеся рабіць са сваімі сівымі валасамі? Я кажу: нічога. І зноў цішыня. Цырульнікі ж прывыклі, што пачынаюць скардзіцца. Нехта пытаецца: а чаму вы не хочаце зафарбаваць? Калі я кажу, што мне падабаецца сівізна, чалавек не ведае, як рэагаваць на мой дурацкі, на яго думку, адказ. Але за гэтым весела назіраць.

Для мяне прыгажосць — калі ў дзяўчыны ўсё добра з самаацэнкай, калі яна не заціснутая, умее падаваць свае добрыя якасці, калі яна шчаслівая, каханая. І дапамагаюць жанчынам адчуваць сябе прыгожымі, канечне, мужчыны побач і ўсведамленне сваёй каштоўнасці — калі ты сама сябе любіш, цябе любяць іншыя».

Каментары44

Цяпер чытаюць

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды5

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Аэрапорт Вільні быў часова закрыты праз дрон1

Беларускі бізнэсмен аднаўляе гістарычны палац Любамірскіх у Беластоку. Там будзе гатэль і рэстаран1

Беларуская рэперка Мэйбі Бэйбі наведала Дзярждуму і адправіла гуманітарную дапамогу расійскім войскам25

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў22

«Устаньце, сэр Дэвід» — Бэкхэм атрымаў рыцарскае званне. На ўрачыстасці ён быў у гарнітуры, які сшыла жонка1

Тыкток кідае выклік «Амазону» і становіцца новым лідарам у інтэрнэт-гандлі6

Новазеландскія жанчыны-пажарныя выпусцілі свой першы эратычны каляндар20

У сталічных паліклініках можна бясплатна прышчапіцца ад грыпу і кавіду

12 балаў за забітага расіяніна, 120 — за ўзятага ў палон. Як Украіна робіць вайну захапляльнай гульнёй24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды5

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць