Выбары-20203030

«Я свой, я свой, пацаны». Мінчук расказаў, як падчас затрыманняў памылкова схапілі ціхара

Мінчук Яраслаў Баншчыкаў быў сярод тых, каго затрымалі 19 чэрвеня ў цэнтры горада. Ён расказаў «Нашай Ніве», што адбывалася ў сценах РУУС, як амапаўцы абышліся з бел-чырвона-белым сцягам і выпадкова закінулі ў бус «свайго». 

Ілюстрацыйны здымак. Фота Надзеі Бужан

У пятніцу ўвечары хлопец быў на праспекце Незалежнасці каля «Макдональдса». Калі ціхар з камерай стаў здымаць мінакоў, Яраслаў пачаў здымаць на тэлефон яго. Праз некалькі секунд на хлопца наскочылі ззаду два міліцыянеры ў цывільным.

«Удвух затрымаць не змаглі, і з буса выляцеў АМАП. Упяцёх занеслі, — апісвае хлопец. — Я быў у бусе разам з грамадзянкай Чэхіі. Яе затрымалі за тое, што яна працягнула супрацоўніку органаў букецік валошак. Яшчэ адну дзяўчыну забралі, калі яны з хлопцам гулялі з сабакам».

Там жа на праспекце міліцыя памылкова затрымала ціхара.

«Ён не супраціўляўся наогул, але АМАП дастаткова жорстка запхаў яго. Як толькі ён апынуўся ў бусе, пачаў казаць: «Я свой, я свой, пацаны». Пасля паказаў дакументы і пачаў балбатаць з амапаўцамі. Яны сказалі, што не могуць яго выпусціць пры людзях, і ён выйшаў толькі ў РУУС. Пры гэтым ён спакойна карыстаўся тэлефонам, стэлефаноўваўся з кімсьці.

Наколькі я зразумеў, ён правакатар — той, хто заводзіць іншых пляскаць у далоні і скандзіраваць, каб была нагода затрымаць людзей побач з ім», — дзеліцца Яраслаў.

Яго адвезлі ў Цэнтральнае РУУС. Па падліках хлопца, там было яшчэ каля 50 чалавек. Ён правёў там сем гадзін і выйшаў толькі а чацвёртай раніцы ў суботу.

«Стаялі тварам да сценкі, рукі ззаду, за спінамі. За парадкам сачылі супрацоўнікаў 15. Папіць дазволілі схадзіць толькі адной дзяўчыне і хлопцу з астмай, але пад канвоем. Выклікалі па адным на вобшук і складанне пратаколу».

Яраслаў расказвае, што ў аднаго з затрыманых забралі бел-чырвона-белы сцяг. Амапавец кінуў сцяг на падлогу, разгарнуў нагамі, стаў фатаграфаваць і таптаць яго.

У абвінавачванні хлопцу запісалі пра ўдзел у пікетаванні на карысць вызвалення Бабарыкі і правядзення сумленных выбараў, плясканне ў далоні і крычалкі. Пра суд абяцалі апавясціць на працягу тыдня.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы4

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Расія папярэджвала Алі Хаменеі пра ўдар, але той нібыта абраў пакутніцкую смерць5

Лясгас запрашае падзарабіць на высадцы лесу. Беларусы здзівіліся аплаце за гэту працу8

Івулін зрабіў тату ў памяць пра Мелказёрава — вось які сэнс стаіць за імі4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк13

Падрабязнасці ДТЗ у Мінску: жанчыне стала дрэнна за рулём, яна збіла дзяўчынку

«Бранск пад ракетным ударам!» — «Вы не тушыце, дагарыць хутчэй». Мінабароны Украіны па-чорнаму адпальвае ў Threads22

У Мінску адкрыецца незвычайная ўстанова для жанчын5

У Мінску BMW урэзалася ў агароджу і перакулілася1

46‑гадовага касметолага з Калодзішчаў асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы4

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць