Грамадства1212

Зварот кіраўніка Каталіцкага касцёла ў Беларусі Тадэвуша Кандрусевіча наконт прэзідэнцкіх выбараў

catholic.by

Зварот публікуе cathloic.by

«Дарагія суайчыннікі, вітаю вас словамі дэвізу служэння святога Францішка Асізскага: «Супакой і дабро».

З кожным днём мы набліжаемся да выбараў прэзідэнта нашай дзяржавы. Сёлетняя выбарчая кампанія праходзіць у складанай сацыяльна-палітычнай сітуацыі.

Натуральна, што перад выбарамі паўстае пытанне: за каго галасаваць?

Паводле прынцыпаў сацыяльнага вучэння, Касцёл не атаясамліваецца ні з якой палітычнай сілай і, у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, не выконвае палітычных функцый, а служыць усім людзям і таму не можа выказвацца за таго ці іншага кандыдата.

Аднак разам з тым Касцёл нагадвае, што ўдзел у выбарах з’яўляецца праяўленнем адказнасці і сталасці ў будаванні будучыні нашай краіны.

Яна залежыць ад нас, і сёння мы яе выбіраем. Пры гэтым выбар павінен здзяйсняцца не пад уплывам эмоцый, але быць плёнам сталага роздуму, згоднага з сумленнем і адпаведным распазнаннем, як кажа Папа Францішак.

Дзеля гэтага неабходна не толькі ўважліва вывучыць праграмы кандыдатаў з палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага пунктаў гледжання, але і ўзяць пад увагу іх адносіны да сацыяльнага вучэння Касцёла і агульначалавечых каштоўнасцяў, а таксама маральных прынцыпаў, якія нязменныя і таму не падлягаюць абмеркаванню і змяненню.

Перадусім варта звярнуць увагу на:

  • падтрымку інстытуту сям’і і пашану да яе як адзінага і неразрыўнага саюза мужчыны і жанчыны з мэтай сумеснага жыцця, нараджэння і выхавання нашчадкаў;
  • абарону Божага дару жыцця ад зачацця да натуральнай смерці;
  • свабоду веравызнання;
  • клопат пра сацыяльную справядлівасць;
  • недапушчальнасць амаральнай дзейнасці і да т. п.

Пандэмія каранавіруса, якая абрынулася на нас нібы гром з яснага неба, стала імпульсам да лепшага асэнсавання таксама іншых «эпідэмій», якіх нямала ў нашым грамадстве. Сёння з эпідэміямі можна параўнаць эканамічны крызіс, сацыяльную і палітычную нестабільнасць, грахоўнае жыццё і іншыя нездаровыя праявы. Усе яны ўзаемазвязаныя, уплываюць адна на адну і, у выніку, адбіваюцца на ўсім грамадстве, што вядзе да напружанасці ў ім.

Ці можа наша сінявокая Беларусь быць адзінай сям’ёй, у якой усе любяць і паважаюць адно аднаго? Ці мы, сыны і дочкі адной Маці-Радзімы, можам бачыць адно ў адным сваіх братоў і сясцёр? Ці здольныя мы дасягнуць такіх жаданых адзінства і згоды ў нашым грамадстве?

Рэцэпт гэтага знаходзіцца ў залатым этычным правіле рэлігійных і філасофскіх вучэнняў Захаду і Усходу, якое ляжыць у аснове ўсіх сусветных рэлігій: «Не рабі іншым таго, чаго не жадаеш сабе, і паступай з іншымі так, як хацеў бы, каб паступалі з табой». Гэта відавочны духоўны стандарт і спосаб узаемадзеяння для мірнага суіснавання розных меркаванняў.

У лёсавызначальны час нашай гісторыі і ў імя шчаслівай і мірнай будучыні Беларусі перадвыбарчая кампанія і самі выбары павінны адбывацца ў духу ўзаемапавагі да апанентаў са свабодным волевыяўленнем народа для агульнага дабра нашага грамадства.

Няхай Апякунка Беларусі Божая Маці Будслаўская выпрасіць у Бога такую патрэбную нашаму народу ласку ўзаемнай любові і павагі да кожнага чалавека, каб у разнастайнасці будавалася адзінства, як вучыць святы Папа Ян Павел ІІ.

Супакой і дабро табе, наша Бацькаўшчына Беларусь!

З малітвай і благаслаўленнем,

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам3

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам

Усе навіны →
Усе навіны

Вольга Такарчук: Вуліца Гамарніка хай будзе Мелказёрава15

У Мінску з'явілася алея ліхтароў

100 тысяч жыццяў за 1% тэрыторыі. Эксперт — пра тупік, у якім апынулася армія Пуціна11

У Маскве сёння ноччу ўзарвалі паліцэйскіх, якія катавалі ўкраінскіх палонных — крыніцы17

Церцель: Пратасевіч працаваў на тэрыторыі шэрагу дзяржаў у баявой абстаноўцы38

У Мінску затрымалі мужчыну, які цалкам голы вылез з каналізацыі на вачах у мінакоў7

Былы дэпутат Вярхоўнай Рады Алег Цароў, якога завочна асудзіла і шукае Украіна, наведаў Беларусь8

Церцель заявіў пра ліквідацыю «сеткі», якая праслухоўвала пілотаў8

«Я ўсё роўна буду ваяваць за Украіну». Гісторыя 18‑гадовага сваяка Ціханоўскай, якога затрымалі за спробу ўступіць ва УСУ21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам3

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць