Улада3131

Макей — Барэлю: У нас народ большасцю вызначыў пераможцу

Міністэрства замежных спраў адзначае поўнае нежаданне з боку ЕС нават паспрабаваць аб'ектыўна разабрацца ў працэсах, што адбываюцца. Пра гэта гаворыцца ў адказе кіраўніка МЗС Уладзіміра Макея.

Фота Надзеі Бужан

«Поўнае нежаданне з боку ЕС нават паспрабаваць аб'ектыўна разабрацца ў працэсах, што адбываюцца. Таму ацэнкі Жазепа Барэля лічу катэгарычнымі і тэндэнцыйнымі», — падкрэсліў кіраўнік МЗС.

Уладзімір Макей, у прыватнасці, адзначыў, што Барэль казаў пра тое, што абавязкова да маючага адбыцца пасяджэння Савета ЕС павінны быць прыняты санкцыі, і гэта, па яго словах, павінна пацвердзіць аўтарытэт ЕС.

«Не верыцца, але гэта амаль цытата. А мы былі ўпэўненыя, што аўтарытэт ЕС усё ж трымаецца не на санкцыях, — заўважыў міністр. — Ці ўзяць катэгарычныя патрабаванні аб пачатку нейкага інклюзіўнага нацыянальнага дыялогу. Безумоўна, з прафесійнага пункту гледжання лічу, што патрабаваць таго, што ўжо запланавана і анансавана, — сведчанне несумненна добрага бюракратычнага вопыту і аналітычнага разліку. Тады нагадваю, што прэзідэнт Беларусі нядаўна зноў пацвердзіў гатоўнасць ініцыяваць працэс рэфармавання палітычнай сістэмы ў краіне на аснове прыняцця паправак у Канстытуцыю. Дастаткова было хоць бы прачытаць ці працытаваць кіраўніка беларускай дзяржавы».

Уладзімір Макей выказаўся і наконт пазіцыі ЕС, што паўторнае правядзенне выбараў — найлепшае рашэнне. «Найлепшае рашэнне для каго? Для ЕС, у якога не атрымалася выйграць на праведзеных у Беларусі выбарах? А вы ўпэўнены, што гэта было б найлепшым рашэннем? Ёсць прыклады, дзе такія «найлепшыя рашэнні» ЕС прывялі да найлепшых вынікаў? Або агаворка Барэля ўсё ж была сэнсавая? — кажа міністр. — Так, можа быць, адсюль размовы і пра нелегітымнасць прэзідэнта Беларусі? У нас прайшлі выбары, хай па некаторых высокіх канонах і не ідэальна, аднак народ сваёй большасцю, гэта сёння складана паставіць пад сумнеў, вызначыў іх пераможцу. Хацелася б зразумець, на якой падставе прадстаўнікі ЕС ставяць сябе нараўне з беларускім народам і лічаць, што маюць права аднаасобна выносіць вердыкты аб прымальнасці для беларусаў вынікаў выбараў. Для мяне гэтыя велічыні дакладна не раўназначныя».

Каментары31

Цяпер чытаюць

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Манцёр з Беларусі стаў «Леніным» і пабудаваў кар’еру ў кіберспорце ва Украіне

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю22

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?4

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць