Трэцяя лінія метро («Зялёналужская») пачне абслугоўваць пасажыраў у канцы кастрычніка. Такія планы ў інтэрв'ю Мінск-навінам агучыў галоўны інжынер электрамантажнага ўпраўлення «Мінскметрабуда» Аляксандр Галоўчак.
«Мантаж усіх інжынерных сістэм завершаны, вядуцца толькі пусканаладачныя працы», — сказаў ён
Па словах Аляксандра Галоўчака, першапрычына зрушэння тэрмінаў уводу ў эксплуатацыю новых станцый такая:
- Метрабудаўнікі адначасова здаюць пяць буйных аб'ектаў, якія аснашчаны суперсучаснымі інжынернымі сістэмамі. Мантаж і пусканаладка патрабавалі ўпэўненасці ў іх бездакорнай працаздольнасці. Бяспека пасажыраў і абслугоўваючага персаналу падземкі перадусім. Збояў у пастаўцы абсталявання, апаратуры і матэрыялаў у электрамантажнага кіравання не было. Усё праходзіла па зацверджаных графіках і ў штатным парадку.
Адна з самых адказных работ — устаноўка на новых станцыях ахоўных экранаў. Патрабавалася высокая дакладнасць. Але самае складанае — сінхранізаваць іх працу з дзвярыма цягніка, адзначыў Аляксандр Галоўчак.
-
Яраслаў Раманчук дае прагноз, калі скончыцца вайна. І расказвае, чым цяпер займаецца і як яго шакавалі заявы Бабарыкі
-
Супрацоўніка КДБ, што быў ва ўкраінскім палоне, вярнулі ў Расію, а затым асудзілі ў Беларусі не менш чым на 10 гадоў
-
Памёр папулярны блогер па нерухомасці, які меў больш за 100 тысяч падпісчыкаў

Каментары