Ад рэдакцыі1818

Сустрэча Лукашэнкі з палітвязнямі — прызнанне ім легітымнасці сваіх праціўнікаў. Каментар «Нашай Нівы»

Пратэст у Мінску. Фота Надзеі Бужан

1) Адбылася не сепаратная сустрэча Лукашэнкі з кімсьці асобным з палітычных вязняў ці кіраўнікоў апазіцыі, а сустрэча з цэлай групай іх, хай сабе і няпоўнай без Ціханоўскага, Калеснікавай, Статкевіча, Севярынца, Латушкі і Алексіевіч. І, канечне, Святланы Ціханоўскай, якая воляю лёсу стала нацыянальным лідарам беларусаў і павінна быць у цэнтры любога перамоўнага працэсу.

2) Сустрэча была не рытуальнай, доўжылася 4,5 гадзіны.

3) Лукашэнка сустракаўся не з тымі, хто застаецца на свабодзе ці выехаў у эміграцыю, а з тымі, хто перанёс прэсінг зняволення, магчыма, у спадзяванні, што гэтыя людзі больш схільныя да дыялогу на ўмовах уладаў.

4) Пра сустрэчу паведамілі, хай і куртата, дзяржаўныя СМІ, прычым назвалі яе сустрэчай са зняволенымі членамі «Каардынацыйнай рады». Значыць, гэта не сустрэча «для ўжытку прыхільнікаў апазіцыі», гэта частка шырэйшага парадку.

5) Мы не ведаем пакуль дэталяў сустрэчы, мы не ведаем, ці быў дадатковы ціск на яе ўдзельнікаў-палітвязняў і які. Прынамсі адзін з іх, Юрый Васкрасенскі, нядаўна фігураваў у прапагандысцкіх праграмах БТ, дзе выглядаў зломленым і маніпуляваным.

6) Тым не менш, сам факт гэтай сустрэчы — прызнанне статусу палітвязняў, у тым ліку Бабарыкі, Знака і Уласавай, прызнанне, што яны — палітычныя, а не падазраваныя ў эканамічных злачынствах. Гэта гіганцкая перамена.

7) Хоць сустрэча адбылася ў СІЗА КДБ, гэта прызнанне таго, што другі бок у беларускай палітыцы легітымны. Сустрэча — прызнанне легітымнасці пратэстоўцаў, апазіцыі і іх лідараў.

8) Запомніце гэты дзень — 10 кастрычніка. Ён такі ж важны, як дзень 9 жніўня, бо тады адбыліся выбары, што перавярнулі сітуацыю ў краіне і змянілі ўяўленні большасці грамадзян пра яе. І такі ж важны, як дзень 12 жніўня, бо тады стала ясна, што пратэсты — гэта ўсур'ёз і надоўга, а ініцыятыва — у руках пратэстоўцаў. Спатрэбілася яшчэ два месяцы штодзённых выступаў, у якіх бралі ўдзел практычна ўсе слаі беларускага грамадства, акрамя сілавікоў. Паміж 12 жніўня і 10 кастрычніка, а таксама перад 9 жніўня, былі 13 580 затрыманых, 300 крымінальных спраў і 4 дэманстранты, што аддалі сваё жыццё дзеля свабоды і незалежнасці.

9) Такая сустрэча можа стаць першым крокам у кірунку Круглага стала — найлепшага спосабу мірнай трансфармацыі, які існуе. Менавіта ў гэтым значэнне сённяшняга дня. Але наперадзе яшчэ доўгая дарога.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе7

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Усе навіны →
Усе навіны

Што за хакеіст збіў Лукашэнку проста падчас гульні13

На вуліцы Нью-Ёрка Гэнік Лойка зляпіў са снегу Міндоўга4

Каля Запарожскай АЭС абвясцілі часовае перамір’е

Польшча за 2 гады і 2 мільярды еўра паставіць шчыт ад дронаў на беларускай мяжы9

Прэс-сакратарка Дональда Трампа цяжарная26

Памерла французская актрыса Брыджыт Бардо2

Ці будзе снег і мароз? Якога надвор'я чакаць у навагоднюю ноч

У цэнтры Мінска бегаў лось4

«Маладыя, не п'юць — добры прыклад». На фермы ў Лідскім раёне прыехалі працаваць мігранты з Эфіопіі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе7

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць