Грамадства1010

У дзень настаўніка ў Гомелі затрымалі педагогаў, бо ў іх было «адзенне палітычнага колеру»

2 кастрычніка, у дзень настаўніка, стваральніца веларуху ў Гомелі Святлана Кароль са сваімі знаёмымі вырашылі ўскласці кветкі да помніка Ірыне Паскевіч, якая калісьці шмат зрабіла для распаўсюджвання адукацыі ў Беларусі.

Але праз 10 хвілін пасля сустрэчы жанчын да іх прыехалі два бусы амапаўцаў. У рапарце супрацоўнік АМАПа напісаў: «Ускладалі кветкі без дазволу гарвыканкама да помніка Сускевічу ў адзенні палітычнага колеру». Пра затрыманне, «палітычныя колеры» і міфічнага Сускевіча Святлана распавяла «Нашай Ніве».

Святлана Кароль з сяброўкамі каля помніку Ірыне Паскевіч

«2 кастрычніка перад працай а 7:30 раніцы мы прыехалі да помніка з кветкамі. У кагосьці былі астры, у кагосьці — ружы, хтосьці хрызантэмы ўзяў. Нас было пяцёра. Чацвёра з нас — педагогі, — расказвае Святлана. —

Інфармацыю пра нашу сустрэчу мы нідзе не размяшчалі — толькі ў нашым асабістым чаце вузкага кола. У 7:40, праз 10 хвілін пасля сустрэчы, мы зрабілі фатаграфію ля помніка. І тут жа пад'язджаюць два мікрааўтобусы з 10-12 сілавікамі ў балаклавах».

Па словах Святланы, перад затрыманнем жанчын сілавікі ўважліва агледзелі суседнія двары, каб праверыць, ці няма з кампаніяй яшчэ каго. Жанчыны спрабавалі растлумачыць, што сёння дзень настаўніка, што яны самі педагогі і нічога супрацьзаконнага не робяць.

«Сілавікі ж папрасілі не распавядаць нам казкі: сказалі, што ў нас палітычная акцыя і апранутыя мы ў палітычныя колеры. Мы, вядома, спыталі, якія колеры яны лічаць палітычнымі. Адказ быў ужо стандартны: «Ну вы ж самі ўсё разумееце. Цяпер вы гэтыя фотаздымкі размесціце ва ўсіх апазіцыйных тэлеграм-каналах».

У выніку нас усіх затрымалі. Мяне забралі наўпрост з маім роварам «палітычнага» колеру: апошнія некалькі месяцаў я перамяшчаюся па горадзе на чырвоным ровары. І павезлі нас у цэнтральнае аддзяленне міліцыі.

Але перш чым перадаць нас у рукі работнікаў аддзялення, яны напісалі смешны рапарт: «Ускладалі кветкі без дазволу гарвыканкама да помніка Сускевічу ў адзенні палітычнага колеру». Хто такі Сускевіч, ні мы, ні яны не ведаюць».

Святлана ўспамінае, што яе з сяброўкамі трымалі ў аддзяленні каля 10 гадзін. Усіх жанчын развялі па розных кабінетах. У адной з сябровак моцна падняўся ціск, яе павезлі ў бальніцу. Бліжэй да дзвюх гадзін дня павезлі яшчэ адну — з падазрэннем на мікраінсульт. Святлана чула, што да гэтага на сяброўку моцна крычалі.

«У нас забралі тэлефоны, якія да гэтага часу не вярнулі. Да мяне не пусцілі адваката і не дазволілі зайсці маёй дачцэ, якая прывезла мне жыццёва неабходныя таблеткі — у мяне няма шчытавідкі, я інвалід трэцяй групы. За ўвесь час нам на траіх далі адзін кубак вады з-пад крана».

Акрамя гэтага выпадку, пасля выбараў Святлану затрымлівалі ўжо двойчы. Першы раз: пасля акцыі каля Чырвонага касцёла — жанчыну аштрафавалі на 20 базавых велічыняў. Другі: калі ішла да сына міма парка Перамогі, дзе ў гэты час было шэсце. Святлана зрабіла пару фотаздымкаў і выклала іх на фэйсбуку. Праз тыдзень да яе прыехалі міліцыянты і затрымалі. У той раз пасля выходных, праведзеных у ізалятары, жанчыне далі 30 базавых.

«Цяпер я мушу аддаць дзяржаве 1350 рублёў. Пры тым што пенсія ў мяне 415 рублёў. Але я ўсё абскарджваю, падаю апеляцыі».

Каментары10

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?22

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

На Гомельшчыне ўжо пачалі адключаць ацяпленне — першымі ў краіне

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана5

«Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр». Трамп заявіў, што разглядае магчымасць выхаду з НАТА12

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў7

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

Пракуратура завяла крымінальную справу з-за нявыплаты падаткаў. Імаверна, гаворка пра Tez Tour

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?22

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць