Грамадства

У Беларусі запусціўся сэрвіс таксі Bolt — эстонскі канкурэнт «Яндэкса»

З 23 снежня ў Мінску ў тэставым рэжыме даступныя паслугі еўрапейскай транспартнай платформы Bolt.

Наступныя 6 месяцаў сэрвіс адмовіцца ад традыцыйнай камісіі, якая будзе пераразмеркавана паміж пасажырамі і кіроўцамі: першыя стануць плаціць нашмат менш, а другія, наадварот, больш зарабляць.

Стандартны тарыф складае 25 капеек за кожны кіламетр і 8 капеек за кожную хвіліну. Мінімальны кошт паездкі — 3 рублі. Праўда, у тэставы перыяд у дадатку не будзе магчымасці прывязаць банкаўскую картку, але аплата як наяўнымі, так і картай магчымая ў аўтамабілях партнёраў-перавозчыкаў.

***

Bolt быў створаны ў 2013 годзе і першапачаткова працаваў у Таліне і Рызе. Цяпер кампанія ахоплівае 40 краін. Bolt дазваляе выклікаць таксі (працуе як Uber) і прыватных кіроўцаў. У верасні 2018 года кампанія прапанавала яшчэ і электрычныя скутэры, пазней запусціла сэрвіс па дастаўцы ежы.​

Каментары

Цяпер чытаюць

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства12

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Усе навіны →
Усе навіны

Дашкевіч, Дзядок і Севярынец апублікавалі сумеснае ФОТА15

Сям’я рызыкуе спазніцца з лячэннем дачкі, калі не закрыць збор у найбліжэйшы месяц2

Вышыня снежнага покрыва складае да 47 см

Рэдкая з'ява — цэны аўтобусных білетаў у Літву знізіліся. З'явіліся і новыя рэйсы ў Польшчу5

Трамп: ЗША павінны валодаць Грэнландыяй, каб не дапусціць яе захопу Расіяй і Кітаем8

Экс-палітвязня Ігара Карнея запрашаюць у Беларусь, каб вярнуць адзін рубель3

Сын апошняга шаха. Хто такі Рэза Пехлеві, чые імя выкрыкваюць паўстанцы іранцы3

У Іране падчас пратэстаў загінулі ўжо больш за 50 чалавек1

Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства12

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць