Улада

Сцяпан Пуціла: Павел Латушка — наступны прэзідэнт Беларусі

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка даў вялікае інтэрв’ю найбуйнейшаму блогеру Беларусі Сцяпану Пуцілу.

Блогер анансаваў гэта відэа як «інтэрв’ю з наступным прэзідэнтам Беларусі». Што цікавага расказаў Латушка?

Асноўнымі кірункамі сваёй дзейнасці Латушка назваў стварэнне Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў, Народныя пасольствы, адмена Чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі.

Кіраўнік НАУ агучыў звесткі, што ўсе буйныя чыноўнікі краіны атрымліваюць па сакрэтнай ведамасці дадатковы заробак.

«Ні многа ні мала — 600 еўра штомесяц. Гэта сакрэтная ведамасць, індывідуальная. Кожны з іх можа атрымліваць больш. Прэм'ер можа атрымліваць і тысячы [еўра], кіраўнік парламента — тысячы, міністр — 600. Самае цікавае, што дадатковая зарплата ў канверце не выплачваецца ў беларускіх рублях, а менавіта ў еўра», — адзначыў Латушка.

Ён прызнаў, што таксама атрымліваў такія заробкі, аднак лічыць, што ў будучыні ўсе павінны будуць заплаціць з яго падатак.

«Падтрымкі Лукашэнкі ўжо няма сярод чыноўнікаў. Сістэма знутры згніла, я не ведаю, што з гэтым будзе рабіць КДБ, але змяніць увесь дзяржапарат будзе немагчыма», — лічыць былы міністр культуры.

«Давайце глянем на нарады, якія адбываюцца пад кіраўніцтвам Лукашэнкі. Сядзяць людзі ў пагонах, а калі не ў пагонах, то пад цывільнымі пінжакамі свецяцца зорачкі. І ён вяшчае адзін, ён нікога не чуе і ўжо не пачуе. Ён жыве ва ўласным свеце, вельмі замкнутай прасторы. Нават сярод сваіх сяброў ён пастаянна бачыць здрады, выганяе кагосьці, набліжае, я многіх з іх ведаю, але яны зніклі, іх больш няма, хаця яны дзесьці жывуць», — падзяліўся сваім меркаваннем Латушка.

«Я застаюся моцным духам і ўпэўнены ў тым, што раблю. Ні секунду, ні імгненне я не сумняюся ў тым, што ўсё раблю правільна. І мяне вельмі часта падтрымліваюць купалаўцы.

У жніўні я не разумеў, што ўсё залежыць ад цябе. Ты павінен стаць наперадзе калоны і паказаць, што ідзём налева. Я тады думаў, што хтосьці гэтым кіраваў, а ў сапраўднасці не кіраваў ніхто.

У сістэмы вельмі шмат трэшчын ужо, у адзін момант яна рассыплецца ў парашок, у пыл. НАУ гатовая ўзяць на сябе адказнасць за будучыню краіны, мы разумеем усе рызыкі, што тыя першыя, хто выходзіць, магчыма, будуць змеценыя з палітычнай арэны, яны хутчэй страцяць, чым набудуць, але тут пытанне не амбіцый, а адказнасці», — сказаў Павел Латушка.

Каментары

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца!6161

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

На памежных пераходах адключылі камеры9

Уіткаф сустрэнецца з Зяленскім для чарговага раўнду перамоваў па вайне ва Украіне1

Гродзенскі драмтэатр узначаліла рэжысёрка са Смаленска11

На Кастрычніцкай плошчы 25‑гадовы хлопец на BMW вырашыў праехаць на чырвонае — пяць пашкоджаных аўто

Італія, Балгарыя і Мальта падтрымалі Бельгію ў патрабаванні шукаць альтэрнатыву «рэпарацыйнаму крэдыту» Украіне за кошт расійскіх актываў7

Два сімпатычныя чорныя каты ахоўваюць карціны ў гродзенскай галерэі1

Яшчэ ў адным райцэнтры закрываюць раддом — парадзіх з Каменца будуць накіроўваць у буйнейшыя гарады1

Ёсць стол, канфоркі, ванна і ўнітаз — што яшчэ трэба для шчасця за 280 даляраў? Жарт, які стаў рэальнасцю ў Мінску6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні61

ГрамадстваАбнаўляецца!61

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць