Навука і тэхналогіі

Азонавы слой зноў пачаў аднаўляцца пасля таго, як эколагі ўзялі Кітай за жабры

Міжнародная дамова па ахове азонавага слою дае свае вынікі. Новыя даследаванні паказалі, што Кітай скараціў нелегальную вытворчасць хімічных рэчываў, якія разбураюць азонавы слой.

Фота Depositphotos.com

У апошнія гады навукоўцы былі занепакоеныя раптоўным павелічэннем канцэнтрацыі ў атмасферы рэчываў, якія разбураюць азонавы слой. У прыватнасці, назіраўся высокі ўзровень трыхлорфторметану, вядомага як ХФУ-11, хаця вытворчасць падобных рэчываў была афіцыйна забароненая ва ўсім свеце ў 2010 годзе. Гэта рабіла ўсе намаганні па ахове азонавага слою марнымі.

ХФУ-11 — гэта недарагое рэчыва, якое раней шырока прымянялася ў вытворчасці аэразоляў, пенапласту, ізаляцыйных матэрыялаў, а таксама хладагентаў для лядоўні.

Азонавы слой паглынае большую частку ўльтрафіялетавага выпраменьвання Сонца. Прамое ўздзеянне сонечных промняў прыводзіць да пашкоджання ДНК і павялічвае рызыку развіцця раку скуры і іншых праблем са здароўем, піша DW.

У сераду ў навуковым часопісе Nature было апублікавана даследаванне, дзе паведамлялася, што канцэнтрацыя ХФУ-11 у атмасферы значна знізілася. Да канца 2019 года ўзровень трыхлорфторметану ў атмасферы падаў прыкладна на 1% штогод. Гэта сведчыць пра тое, што свет знаходзіцца на шляху да поўнага аднаўлення пашкоджанняў азонавага слою да сярэдзіны стагоддзя.

Звесткі са станцый маніторынгу паветра ў Японіі і Паўднёвай Карэі дапамаглі навукоўцам вызначыць, што найвялікшая крыніца глабальнага павелічэння шкодных выкідаў, якой былі фабрыкі ва ўсходнім Кітаі, перастала існаваць.

Міжнародная дамова аб забароне вытворчасці рэчываў, якія разбураюць азонавы слой, была падпісаная ў 1987 годзе (Манрэальскі пратакол). Дамову падпісалі амаль усе краіны свету, у тым ліку Кітай у 1991 годзе.

Даследчыкі выявілі нелегальныя выкіды ў 2018 годзе. Па звестках Nature, з 2002 да 2012 года выкіды ХФУ-11 зніжаліся на 0,85% штогод, а з 2013 года гэтая лічба раптам скарацілася.

Навукоўцы з Агенцтва па экалагічных даследаваннях (Environmental Investigation Agency) здолелі прасачыць, што 60% выкідаў было з усходняга Кітая. Выкарыстанне ХФУ-11 шырока выкарыстоўвалася ў вытворчасці кітайскага пенапласту. Забароненае хімічнае рэчыва было таннейшым за яго альтэрнатывы. Гэтыя звесткі выклікалі міжнародны скандал, і кітайскія ўлады вымушаныя былі рэагаваць. У сярэдзіне 2018 кітайскі ўрад заявіў, што кампаніі, якія вырабляюць ХФУ-11, будуць пакараныя штрафам.

У красавіку 2020 года Міністэрства экалогіі і навакольнага асяроддзя Кітая абвясціла першыя вынікі барацьбы з незаконнай вытворчасцю ХФУ-11. Кіраўнік кампаніі па вытворчасці сродкаў для цеплаізаляцыі, якая знаходзіцца каля Шанхая, быў арыштаваны на 10 месяцаў за вытворчасць шкодных рэчываў і атрымаў штраф $7700.

І вось, выкіды ХФУ-11 адразу пайшлі ўніз. 

Па прагнозах даследчыкаў, азонавы слой мусіць аднавіцца да 2030 года над Паўночным паўшар’ем, да 2050-х — над Паўднёвым, а над палярнымі рэгіёнамі азонавы слой, верагодна, адновіцца ў 2060-х. Гэта вялікі поспех, які паказвае, наколькі шмат можна зрабіць для вырашэння глабальных праблем, калі ўсе краіны будуць дзейнічаць разам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў4

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм10

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна17

ЗША прадставілі еўрапейскім краінам прапановы наконт вяртання Расіі ў сусветную эканоміку11

Нобелеўская лаўрэатка Мачада змагла тайна дабрацца да Осла пасля некалькіх гадоў падполля7

ЗША захапілі вялікі нафтавы танкер каля берагоў Венесуэлы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў4

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць