Ад рэдакцыі

Як падпісацца на «Нашу гісторыю», «Асцярожна: дзеці!», «Дуду» анлайн. Падрабязна тлумачым

Анлайн-падпіска — найменш энергазатратны спосаб атрымаць часопісы «Наша гісторыя», «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!». А яшчэ і самы танны: падпіска на месяц на «Нашу гісторыю» абыдзецца ў 5,49 рубля, «Дуду» — 2,89, «Асцярожна: дзеці» — 3,13. 

Падрабязна тлумачым, як падпісацца на нашыя выданні анлайн. 

1. Заходзім на сайт «Белпошты», на галоўнай старонцы націскаем акенца «Аформіць падпіску». 

2. Далей шукаем патрэбнае выданне. Можна адшукаць па назве (увага: літару «і» набярыце абавязкова лацінскай раскладкай, інакш «Наша гісторыя» не знойдзецца — і гэта, як вы разумееце, не мы так пісалі), а можна па падпісным індэксе: 

  • «Наша гісторыя» — 00469 
  • «Асцярожна: дзеці!» — 75080
  • «Дуду» — 75081 

3. Націскаеце на выяву — вас перанакіроўвае на старонку падпіскі. Тут ужо націскайце на крыжык у радку «Дадаць індэкс падпіскі». 

4. Выбіраеце ўкладку «Фізічным асобам», націскаеце на поле з падпісной цаной, пад ім з'яўляецца табліца з месяцамі падпіскі, каб абраць месяц — націсніце на яго. Далей абірайце — «Дадаць у кошык».

Звычайна падпіска на наступны месяц заканчваецца за 5—6 дзён да канца месяца, то-бок падпіска на май будзе ажыццяўляцца да 27 красавіка, калі вы захочаце выпісаць часопіс на чэрвень, трэба будзе паспець да 26 мая. 

5. З'явіцца паведамленне: «Паспяхова дададзена ў кошык!». Пераходзім да афармлення замовы — націскайце кнопку «Перайсці» ў ніжнім куце. 

6. На наступнай старонцы ціснем «Аформіць». 

7. Далей сістэма прапануе вам увайсці ў асабісты кабінет (калі вы афармляеце падпіску анлайн не ўпершыню, трэба ўвесці нумар тэлефона і пароль) або зарэгістравацца. 

Так выглядае старонка рэгістрацыі: 

Пасля рэгістрацыі, вам на тэлефон прыйдзе 4-значны нумар, увядзіце яго ў акенцы: 

8. Ваш заказ захаваўся ў асабістым кабінеце ў раздзеле «Інтэрнэт-падпіска». Націскаеце на поле заказу — з'яўляецца старонка афармлення. У першым радку выбірайце опцыю «Дастаўка паштовых адпраўленняў», далей імя і прозвішча атрымальніка.

Адрас пачынайце ўводзіць з індэкса: сістэма аўтаматычна прапануе горад і спіс вуліц, якія адносяцца да вашага паштовага аддзялення, праўда, сама сістэма рускамоўная, улічыце гэта. Далей уручную ўводзьце нумар дома і кватэры — і захоўвайце. 

9. На наступнай старонцы правярайце адрас, калі ўсё слушна, давайце згоду на Дагавор аферты і пераходзьце да аплаты. Увёўшы звесткі з карткі, ціснеце «Аплаціць» — і замова зробленая. 

Прыемнага чытання!

Квітанцыя аб падпісцы будзе захоўвацца ў вашым асабістым кабінеце.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з падпіскай, тэлефануйце: (29) 707-73-29 (МТС) Таксама звяртайцеся на e-mail: [email protected] (з пазнакай «Падпіска»).

Каментары

Цяпер чытаюць

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года1

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі сухагруз, які летась затануў каля берагоў Іспаніі, мог везці дэталі атамнага рэактара для КНДР2

У Беларусі забаранілі навуковую кнігу па гісторыі БНР16

Зяленскі: Украіна хоча атрымаць ад ЗША гарантыі бяспекі на 30—50 гадоў, Трамп абяцаў падумаць1

Расія засталася фактычна без спадарожнікавай сістэмы, якая адсочвала запускі ядзерных ракет4

Стала вядома, якая навагодняя цацка стала сёлетнім лідарам продажаў у Беларусі

У баранавіцкай дзяўчыны скралі віртуальнае сэрцайка ў тэлеграме. Яна пайшла ў міліцыю4

«Аватар» у Мінску на Новы год усё ж пакажуць

Нацбанк выпусціць манету «Бацька»4

Першага сакратара пасольства Беларусі ў ЗША пасадзілі за палітыку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года1

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць