Грамадства

Палітзняволенага Сяргея Капанца асудзілі да 5,5 гадоў калоніі. Яго абвінавацілі ў спрыянні арганізацыі беспарадкаў

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 18 мая вынеслі прысуд палітзняволенаму, члену ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Сяргею Капанцу, паведамляюць праваабаронцы.

За падзеі 9-11 жніўня ў Мінску яго асудзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 293 і ч. 1 арт. 342. Сяргея абвінавацілі ў садзейнічанні Сцяпану Пуцілу, Раману Пратасевічу і іншым асобам у арганізацыі масавых беспарадкаў, а таксама ў распаўсюдзе ўлётак, перададзеных яму Юрыем Васкрасенскім, і каардынаванні руху людзей ад ГЦ «Спектр» да адміністрацыі Першамайскага раёна пасля закрыцця ўчасткаў для галасавання 9 жніўня.

Таксама Капанца абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту 10 і 11 жніўня на вуліцы Прытыцкага і праспекце Пушкіна ў Мінску.

Сяргей віны не прызнаў. Палова судовага працэсу прайшла ў закрытым рэжыме праз вывучэнне матэрыялаў з экстрэмісцкага тэлеграм-канала. Суддзя Вікторыя Шабуня пакарала палітвязня 5,5 гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Менавіта такое пакаранне запрошваў пракурор Іван Процкі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома12

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

Лукашэнка расказаў, як лекавалі Статкевіча, і прыплёў пра выбухі17

Улады Беларусі анулявалі пашпарт нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 3

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час6

Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома12

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць