Свет

Лукашэнку пазбавяць звання ганаровага доктара ў кіеўскім універсітэце за «парушэнне правоў чалавека, непавагу да Украіны»

Рэктар Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта Уладзімір Бугроў заяўляе, што навуковая рада КНУ пазбавіць Аляксандра Лукашэнку звання ганаровага доктара ВНУ 7 чэрвеня, піша «Інтэрфакс».

«Я звярнуўся да Навуковай рады напрацаваць працэдуру, яе сапраўды сёння няма. Але ўжо тры камісіі Навуковай рады выпрацавалі такую працэдуру. Там падставамі з'яўляецца парушэнне правоў чалавека, непавага да дзяржавы Украіна. 7 чэрвеня будзе пасяджэнне Навуковай рады ўніверсітэта, на якім будуць два пытанні: зацвярджэнне працэдуры і пазбаўленне статусу ганаровага доктара Аляксандра Лукашэнкі», — сказаў ён на прэс-канферэнцыі.

Бугроў адзначыў, што, ведаючы меркаванне большасці членаў Навуковай рады, пытанне пазбаўлення звання Лукашэнкі будзе ўхваленае.

Дыплом ганаровага доктара Лукашэнку ўручыў 5 лістапада 2009 года рэктар Леанід Губерскі, а само званне яму было прысвоена 2 лістапада 2009 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску BMW урэзалася ў агароджу і перакулілася1

46‑гадовага касметолага з Калодзішчаў асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках4

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць