Грамадства

Генсакратар АДКБ: Калі абяцанні талібаў па барацьбе з наркатрафікам будуць выконвацца, гэта можна вітаць

Генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась на брыфінгу па выніках праведзенай сёння ў відэафармаце пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ пракаментаваў абяцанне лідараў руху «Талібан» змагацца з наркабізнэсам у Афганістане.

«Жыццё пакажа, наколькі можна верыць гэтым абяцанням, — сказаў Станіслаў Зась, адказваючы на адпаведнае пытанне. — Хоць, вядома, мы памятаем тыя часы, калі «Талібан» кіраваў Афганістанам, і ў тыя гады, вядома ж, наркатрафік з тэрыторыі Афганістана быў зніжаны вельмі істотна: па розных ацэнках — ад 6 да 10 разоў. Калі цяпер гэтыя абяцанні будуць выконвацца, вядома, гэта можна толькі вітаць. Спадзяёмся, што яны будуць выконвацца», — цытуе словы Зася БелТА.

«Але разам з тым ёсць асцярогі — калі не будуць знойдзеныя іншыя крыніцы даходаў у кіраўніцтва «Талібана», то мы ўбачым некалькі іншую сітуацыю і рэальнасць. Але я ўсё-ткі спадзяюся, што тая палітыка, якая праводзілася «Талібанам» па барацьбе з наркотыкамі, будзе рэалізавана і ў цяперашні час», — дадаў генеральны сакратар АДКБ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі8

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

Што вядома пра беларускага ГРУшніка, які працуе на латвійскім кірунку?11

У Іўеўскім раёне ўначы згарэла аграсядзіба. Недакурак кінуў сам гаспадар

«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны26

У Новай Баравой адкрылі дзіцячы садок «Кубікі» ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі8

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць