Грамадства

Шахматыстка Нона Гапрындашвілі падала пазоў да стваральнікаў серыяла «Ход каралевы»

80-гадовая гросмайстар Нона Гапрындашвілі абвінаваціла аўтараў серыяла Netflix у сэксізме. Прычынай стала сцвярджэнне, якое прагучала падчас «Ходу каралевы», што Гапрындашвілі нібыта ніколі не гуляла з мужчынамі.

Кадр з фільма

Шахматыстка Нона Гапрындашвілі, якая стала ў 1976 годзе першай у гісторыі жанчынай-гросмайстрам, падала пазоў да кампаніі Netflix, патрабуючы $ 5 млн у якасці кампенсацыі за «разбуральную хлусню, якая падрывае і прыніжае яе дасягненні перад шматмільённай аўдыторыяй», паведамляе выданне The New York Times.

Гапрындашвілі патрабуе выключыць з серыяла фразы аб тым, што яна ніколі не гуляла ў шахматы з мужчынамі. Паводле інфармацыі выдання, савецкую чэмпіёнку абурылі словы, сказаныя, па сюжэце, падчас фінальнага матчу ў Маскве.

«Адзінае, што ў ёй незвычайнага, — гэта яе пол, але нават гэта не з'яўляецца чымсьці ўнікальным у Расіі. Ёсць Нона Гапрындашвілі, але яна чэмпіёнка свету сярод жанчын і ніколі не гуляла з мужчынамі», — кажа каментатар падчас матчу Бэт Харман з савецкім шахматыстам Боргавым.

У пазове, пададзеным прадстаўнікамі Ноны Гапрындашвілі, гаворыцца, што ў 1968 годзе, калі па сюжэце серыяла адбыўся матч Харман—Боргаў, шахматыстка згуляла як мінімум з 59 мужчынамі, у тым ліку і з гросмайстрамі, уключаючы Драгалюба Веліміравіча, Светлазара Глігорыча, Паўля Керэса, Барыса Спаскага і Міхаіла Таля — апошнія двое станавіліся чэмпіёнамі свету.

Фраза аб Ноне «з'яўляецца відавочна ілжывай, а таксама жудасна сэксісцкай і зневажальнай», сцвярджаюць адвакаты. 80-гадовая шахматыстка лічыць, што стваральнікі серыяла ахвяравалі яе рэпутацыяй дзеля залішняй драматызацыі і прыўнясення ўнікальнасці ў біяграфію выдуманага персанажа.

Стрымінгавы сэрвіс Netflix ужо адказаў на пазоў кароткай заявай аб тым, што, нягледзячы на павагу да Гапрындашвілі і яе бліскучай кар'еры, Netflix не згодны з пазовам і будзе адстойваць сваю правату.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам4

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл пра дапамогу Цапкалы: Не, ён гэтага не рабіў13

Зяленскі: «Арэшнік» у Беларусі нясе глабальную пагрозу2

Карэйцы, якія трапілі ў палон да ўкраінцаў, захацелі жыць у Паўднёвай Карэі3

Колькі часу трэба правесці на мяжы, каб трапіць з Польшчы ў Беларусь перад Калядамі?

Пад Жабінкай мясцовых жыхароў палохала ліса. Яе злавілі1

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем6

У Варшаве адкрылі яшчэ адзін шэлтар для палітвязняў — грошы сабралі за некалькі дзён4

Павел Дураў прапанаваў аплачваць ЭКА незамужнім жанчынам, якія хочуць зацяжарыць ад яго13

У Чавусах тэсціруюць першую ў Беларусі сістэму аўтаматычнай абвесткі пра пешаходаў на зебры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам4

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць