Грамадства

Завяршыўся суд па справе дудара Змітра Шыманскага. Яму далі тры гады хіміі

Музыку абвінавачвалі па арт. 342 КК (арганізацыя і ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за гранне на дудзе на маршы 16 жніўня 2020 года.

Музыканта асудзілі на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»).

Яшчэ пяцёра палітвязняў — музыкаў гурта Irdorath застаюцца ў СІЗА на Валадарскага. Надзеі Калач, Уладзіміру Калачу, Антону Шніпу, Юліі Марчанка і Пятру Марчанку працягнулі тэрмін утрымання пад вартай. Вядома, што ім інкрымінуюць да чатырох эпізодаў удзелу ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Справу разглядаў суддзя Алег Каляда.

Пракурорка запрасіла для абвінавачанага пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады. Менавіта такі прысуд і вынес суддзя Каляда. Музыку вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Каментары

Цяпер чытаюць

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне15

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Усе навіны →
Усе навіны

У Барысаве піраман падпальваў будынкі дзеля забавы1

«Трава твая, а пясок дзяржаўны!» Беларусы абураныя штрафамі за «крадзеж» пяску14

У ЗША суд спыніў будаўніцтва ініцыяванай Трампам новай бальнай залы ў Белым доме2

У Вілейскім раёне старую вясковую хату ператварылі ў творчую прастору2

У Іране абверглі заяву Трампа, што яны звярталіся да яго з просьбай спыніць агонь3

У беларускіх лясах ужо пайшлі першыя смаржкі

Вялікабрытанія ініцыявала стварэнне міжнароднай кааліцыі для разблакавання Армузскага праліва9

У Беларусі створаць адзіную дзяржаўную сістэму продажу квіткоў4

Беларус «паабяцаў сям'і дабрабыт» і завербаваўся на вайну. Знік без звестак у мясным штурме — і жонка плача, што няма чаго есці22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне15

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць