Здароўе

Цяжарнасць і кавід: вось што варта ведаць

Калі цяжарная жанчына хварэе на кавід, вірус уплывае не толькі на яе здароўе, але і на арганізм будучага дзіцяці. Што вядома навуцы на гэтую тэму? Мы сабралі важныя факты пра кавід і цяжарнасць.

Фота depositphotos.com.

Цяжарныя жанчыны рызыкуюць захварэць на кавід не больш, чым іншыя людзі.

Аднак сама хвароба ў такой жанчыны можа працякаць больш цяжка.

Навукоўцы лічаць, што справа ў імуннай сістэме, якая падчас цяжарнасці працуе па-іншаму. Гэтыя змены робяць арганізм жанчыны больш уразлівым да вірусаў, што перадаюцца праз паветра.

Цяжарныя, што хварэюць на кавід, часцей трапляюць у шпіталь і ў аддзяленне рэанімацыі, чым іншыя жанчыны.

Тыя з іх, хто мае хранічныя хваробы накшталт дыябету, таксама могуць мець павышаную рызыку цяжкай формы кавіду.

Згодна з некаторымі даследаваннямі, цяжарныя жанчыны, што хварэюць на кавід, таксама часцей нараджаюць дзіця заўчасна.

Падчас іх родаў часцей выкарыстоўваюць кесарава сячэнне, а нованароджаныя дзеці з большай верагоднасцю трапляюць пад асаблівы кантроль медыкаў-неанатолагаў. Няма прызнакаў, што кавід у цяжарных сам па сабе прыводзіць да выкідышаў ці што ён неяк уплывае на развіццё плода. Аднак высокая тэмппература падчас цяжарнасці, асабліва падчас першага трыместру, сапраўды можа пашкодзіць плоду.

Беларускі Мінздраў удакладняе, што зараз у цяжарных жанчын кавід можа развівацца вельмі хутка, і часам ад праяўлення сімптомаў хваробы да моцнага пагаршэння стану можа прайсці некалькі гадзін.

Таму цяжарным жанчынам важна выконваць усе меры прафілактыкі, што могуць абараніць іх ад хваробы на кавід. Размова ідзе, перш за ўсё, пра тое, каб насіць маскі і рэгулярна мыць рукі. Рэкамендуецца таксама ўстрымлівацца ад кантактаў з усімі, хто мае пацверджаны кавід або сімптомы хваробы, і захоўваць сацыяльную дыстанцыю ў 1,5 метраў з іншымі людзьмі. Асабліва меры перасцярогі датычацца жанчын падчас трэцяга трыместру цяжарнасці, то бок пасля 28 тыдняў.

Можна таксама атрымаць супрацькавідную прышчэпку — у Беларусі для гэтай катэгорыі пацыентак прадугледжаная вакцынацыя кітайскім прэпаратам Sinopharm. Што датычыцца замежнай практыкі, там у вакцынацыі цяжарных аддаюць перавагу прэпаратам Pfizer і Moderna. На сёння першую дозу прышчэпкі атрымалі ўжо больш за 400 цяжарных беларусак. Магчыма, што антыцелы, што выпрацоўваюцца ў арганізме цяжарнай пасля прышчэпкі, здольныя абараніць ад кавіду і яе дзіця.

Няма даных пра тое, што вірус кавіду можа перадавацца немаўлятам ад маці праз грудное малако. Аднак ёсць верагоднасць, што маці можа перадаць вірус праз дыханне падчас кармлення дзіцяці. Таму медыкі рэкамендуюць маці, у якіх пацверджаны кавід, мыць рукі перад кармленнем грудзямі і насіць падчас кармлення маску. Такія жанчыны, як і цяжарныя, могуць прышчапіцца ад кавіду.

Пакінулі для расіян і цяжарных? Чаму немагчыма знайсці кітайскую вакцыну

Як выбраць пульсаксіметр і правільна ім карыстацца дома? Расказвае доктар

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну3

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

Пуцін папярэдзіў Трампа, што ў наступныя 60 дзён плануе чарговы наступ на ўсходзе Украіны5

Сабаленка адарвалася ў рэйтынгу на гіганцкія 4750 балаў5

Кітайскія навукоўцы стварылі пчол-кібаргаў5

Кошт біткойна ўпершыню ў гісторыі перавысіў 120 000 даляраў1

Трамп сёння абвесціць пра новы план узбраення Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну3

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць