Нямеччына патрабуе як мага хутчэйшых санкцый супраць афіцыйнага Мінска
Берлін падтрымлівае ўвядзенне новых санкцый ЕС супраць афіцыйнага Мінска з прычыны абвастрэння праблемы з мігрантамі на мяжы Беларусі з Польшчай і краінамі Балтыі, заявіў міністр замежных спраў Нямеччыны Хайка Маас.

«Мы будзем караць усіх тых, хто ўдзельнічае ў мэтанакіраваным незаконным увозе мігрантаў», — гаворыцца ў заяве Мааса.
«Лукашэнка павінен зразумець, што ягоныя разлікі не працуюць», — сказаў кіраўнік МЗС Нямеччыны, дадаўшы, што EC будзе працаваць над «працягненнем і ўзмацненнем санкцый».
Паводле яго, беларускае кіраўніцтва «раскручвае небяспечную спіраль эскалацыі, з якой няма выхаду», аказвае ціск на краіны ЕС, у першую чаргу на Польшчу і Літву, пры гэтым «бессаромна эксплуатуючы» мігрантаў.
Маас таксама заявіў, што ЕС таксама гатовы дзейнічаць супраць іншых краін і авіякампаній, якія ўдзельнічаюць у транзіце мігрантаў.
Каментары