Аляксандру Івуліну, журналісту, блогеру і футбалісту «Крумкачоў» інкрымінуюць «арганізацыю і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Івулін на маршах 23 жніўня і 27 верасня нібыта рухаўся па праезнай частцы і тым самым выклікаў збоі ў працы грамадскага транспарту.
Таксама яго абвінавачваюць у тым, што ён у сваім YouTube-канале «размяшчаў відэазапісы пабуджальнага характару, каб стварыць негатыўную ацэнку дзейснай улады, дыскрэдытаваць палітычнае і сацыяльнае становішча ў краіне».
Каментары