Свет

«Расія першай не нападае»: Пяскоў пракаментаваў інфармацыю пра магчымае ўварванне ва Украіну

Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў інфармацыю аб магчымым нападзе Расіі ва Украіну і іншыя краіны ў эфіры тэлеканала «Расія 1».

«Расія ніколі першай ні на каго не нападала», — заявіў Пяскоў. Ён падкрэсліў, што інфармацыя аб магчымым нападзе Расіі на Украіну — пустое і беспадстаўнае нагнятанне напружанасці, а расейскі бок ні для каго не ўяўляе пагрозы.

Нягледзячы на гэта, верагоднасць правакацый для апраўдання падобных заяў існуе, адзначыў прэс-сакратар. Ён папярэдзіў, што спробы вырашыць украінскі крызіс сілавым метадам будуць мець самыя сур'ёзныя наступствы. Па яго словах, Масква прыкладае ўсе магчымыя намаганні для ўрэгулявання канфлікту ў Данбасе і захоўвае прыхільнасць нармандскага фармату і Мінскім пагадненням.

Раней агенцтва Bloomberg са спасылкай на кампанію Jane's паведаміла, што Расія надалей нарошчвае войскі на мяжы з Украінай і сцягвае туды ваенную тэхніку. Кампанія спасылаецца на спадарожнікавыя здымкі, на якіх нібыта відаць, што з лістапада да мяжы былі перамешчаныя танкі, артылерыйскія ўзбраенні і сістэмы супрацьпаветранай абароны, а таксама захаваная невялікая колькасць вайскоўцаў.

Расія заявіла аб адводзе 10 тысяч салдат ад мяжы з Украінай

Крэмль назваў умову для абмеркавання дээскалацыі ва Украіне

Каментары

Цяпер чытаюць

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Усе навіны →
Усе навіны

Латвія апублікавала імя беларускага шпіёна і імёны яго расійскіх калег3

Яноціха Ясенія, якая нелегальна прыехала з ЗША, знайшла мужа ў Баранавічах1

Загадчык аддзялення бальніцы пісаў пра «абасцаных алкашоў». Як адрэагавала кіраўніцтва?11

Макрон Трампу: Сур’ёзныя людзі не кажуць сёння адно, а заўтра другое4

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне32

Страшна і сумна: жыхарка Жлобіна паказала мясцовы парк5

Муж былой кіраўніцы Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША любіць адзяваць жаночае і бамбічныя накладныя грудзі10

Прыпынена дзеянне пасведчання выдавецтва «Тэхналогія»2

Гарасім Ігнатавіч з-пад Віцебска аказаўся панцырным баярынам. Гісторык расказаў пра яго лёс12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць