Павел Латушка: У нас моцная сям’я, і ніколі такога не было, каб адзін аднаму здраджваў
Ужо некалькі прадстаўнікоў сям’і Паўла Латушкі зазнаюць рэпрэсіі. І іх не толькі трое, паведаміў кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання ў размове з тэлеканалам «Белсат». Раней паведамлялася пра рэпрэсіі супраць ягонай дачкі Яны і стрыечнага брата Анатоля.
«Я мяркую, што ажыццяўляюцца рэпрэсіі праз прыналежнасць да маёй сям’і. Гэта фактычна тэрор у Беларусі. Можна правесці аналогію з перыядам сталінскіх рэпрэсіяў 1937 года, якія спазнаў увесь постсавецкі абшар, калі пераследуюцца родныя і блізкія дзеячаў. Напрыклад, пераслед маёй дачкі, завядзенне крымінальнай справы ў дачыненні майго стрыечнага брата — тут таксама трэба чакаць негатыўнага развіцця падзей»,
— мяркуе Павел Латушка.
Паводле інфармацыі палітыка, Анатоль Латушка цяпер на Акрэсціна, а пазней надоўга застанецца ў турме. На праўладным канале была інфармацыя, што затрыманы ў хуткім часе мае распавесці нешта пра палітыка. Да гэтага наш суразмоўца ставіцца з хваляваннем за сваяка:
«Гэта сведчыць пра тое, што ён можа зазнаваць гвалт, што будуць спробы абылгаць сябе і мяне. Але адразу заўважу, што мы з ім не камунікавалі каля 10 гадоў. Таму я абсалютна не ведаю, што ён можа сказаць: мы не мелі кантактаў. Калі мы былі дзецьмі, сябравалі, сустракаліся, калі да бабулі прыязджалі на святы. Пазней кантакты былі ўжо значна радзейшыя, і мы даўно не бачыліся».
Павел Латушка заклікае праваабарончую супольнасць прызнаць Анатоля Латушку палітычным вязнем:
«Я спадзяюся, што будзе прынята такое рашэнне ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Бо гэта прыкметы рэпрэсіяў праз прыналежнасць да сям’і».
Аднак гэта не адзіны эпізод пераследу родных кіраўніка НАК:
«Некаторыя з прозвішчам Латушка страцілі працу. Быў прыклад, калі прымушалі запісаць «пакаяннае» відэа, дзе абгаварыць і абылгаць мяне. Але родны адмовіўся гэта рабіць. У нас моцная сям’я, і ніколі такога не было, каб адзін аднаму здраджваў».
Сваякі кіраўніка НАК не мелі на думцы ўцякаць з Беларусі.
«У бабулі з дзядулем было васьмёра дзяцей, таму гаворка пра вялікую колькасць родных і блізкіх. Нерэальна ўявіць, што ўсе з’едуць. І зноў жа, кожны сам прымае рашэнне, але ніколі нікога не вабіла нейкае замежжа. Ніхто не імкнуўся з’ехаць. Я праз сваю працу бываў за мяжой і заўсёды вяртаўся. І мая дачка праз маю працу была за мяжой. І мы хочам дабіцца таго, каб як мага хутчэй вярнуцца дадому»,
Былы праграміст Полацкага райвыканкама вярнуўся з Варшавы. Атрымаў палітычны тэрмін і статус «тэрарыста»22
Былы праграміст Полацкага райвыканкама вярнуўся з Варшавы. Атрымаў палітычны тэрмін і статус «тэрарыста»2
Лукашэнка заявіў, што ўжо «затрымаўся» ва ўладзе, але прапанаваў беларусам яшчэ пацярпець2020
Лукашэнка заявіў, што ўжо «затрымаўся» ва ўладзе, але прапанаваў беларусам яшчэ пацярпець20
«Можа, баяўся заставацца ў шлюбе са мной, бо працуе на БТ». Настаўніца, якая з'ехала праз даносы Бондаравай, распавяла пра развод і жыццё ў эміграцыі1414
«Можа, баяўся заставацца ў шлюбе са мной, бо працуе на БТ». Настаўніца, якая з'ехала праз даносы Бондаравай, распавяла пра развод і жыццё ў эміграцыі14
«Муж прымушаў мяне займацца сэксам утраіх». Гісторыя гвалту, якога ніхто не заўважаў2929
«Муж прымушаў мяне займацца сэксам утраіх». Гісторыя гвалту, якога ніхто не заўважаў29
Ля Гродна кот трое сутак прасядзеў на самай вяршаліне дрэва і ўвесь час жаласліва мяўкаў1
«Можа, баяўся заставацца ў шлюбе са мной, бо працуе на БТ». Настаўніца, якая з'ехала праз даносы Бондаравай, распавяла пра развод і жыццё ў эміграцыі14
Грузія не пусціла назад яшчэ аднаго актывіста тамтэйшай беларускай дыяспары1
У «спіс тэрарыстаў» дадалі 10 чалавек
Кадыраў таксама кепска бачыць, але не носіць акуляры. У кадр трапілі паперы, з якіх ён чытаў2
«Муж прымушаў мяне займацца сэксам утраіх». Гісторыя гвалту, якога ніхто не заўважаў29
Каментары