Меркаванні1616

«Ідуць шляхам Бабарыкі»: Мікіта Моніч адказаў Радзівону Коласу на крытыку ініцыятывы Maldzis

Вядомы мастацтвазнаўца Мікіта Моніч выпусціў відэа, у якім пракаментаваў дзейнасць ініцыятывы Maldzis і дыскусію, якая разгарэлася вакол гэтага.

Мікіта Моніч. Скрын відэа: nikitamonich / YouTube 

Мікіта Моніч прапануе паглядзець на сітуацыю шырэй і вылучае тры асноўныя думкі наконт стану беларускай культуры.

Тры тэзісы пра спадчыну

Па-першае, мастацтвазнаўца нагадвае, што спадчына — гэта толькі тое, што ўдалося захаваць, і гэта заўсёды меншая частка ад створанага.

«Час бязлітасны: пажары, паводкі, палітычныя рэпрэсіі, рэлігійная прапаганда і войны харчуюцца культурнымі прадуктамі з тым жа задавальненнем і апетытам, што і чалавечынай», — адзначае ён.

Па-другое, значная частка беларускай спадчыны знаходзіцца за межамі краіны, і гэта аб'ектыўная рэальнасць.

Як адзначае Моніч, артэфакты раскіданыя па музеях і зборах Масквы і Санкт-Пецярбурга, Варшавы, Вільні, Харкава, Метраполітэн-музея ў Нью-Ёрку і іншых месцаў.

Гэта не выключэнне, а «дадзенасць, з якой па меры пабудовы беларускай дзяржавы наша грамадства пачынала працаваць і, увогуле, будзе вымушана працягваць».

Па-трэцяе, галоўная задача музеяў і архіваў — гэта фізічнае захаванне, бо гісторыя Беларусі поўная катастрафічных страт.

Падчас Другой сусветнай вайны гінулі або знікалі цэлыя калекцыі: нешта не паспелі вывезці, нешта вывезлі і страцілі, нешта не вярнулі пасля вайны, нешта вярнулі, але ў іншыя музеі СССР. Савецкая культурная палітыка часта адносілася да дасавецкага, арыстакратычнага, буржуазнага, рэлігійнага і нацыянальнага мастацтва як да непатрэбнага.

Моніч прыводзіць шэраг канкрэтных прыкладаў:

— у Віцебску былі фрагменты сярэднявечных фрэсак Дабравешчанскай царквы, якую ўзарвалі ў 1961 годзе;

— у Мінску ў 1965 годзе разбурылі Халодную сінагогу, найстарэйшы на той момант будынак горада, а яго сляды засталіся на карціне Мая Данцыга;

— Марк Шагал прапаноўваў БССР свае працы ў 1970-я, але атрымаў адмову;

— Аладава купіла некалькі палотнаў Ізраіля Басава, але тагачасны рэтраградскі Саюз мастакоў «ледзь не парваў музей на кавалкі», і пасля гэтага Басава не набывалі;

— Надзея Хадасевіч-Лежэ прапаноўвала змясціць на Палацы спорту мазаічнае пано Фернана Лежэ, левага па сваіх палітычных поглядах мастака і члена Камуністычнай партыі Францыі, але і гэтага не падтрымалі мясцовыя камуністы;

— Зоя Літвінава стварыла разам з калегамі шэраг гіганцкіх фрэсак у мінскіх палацах культуры і кінатэатрах, але сёння не даступная ні адна: іх збівалі, зафарбоўвалі, зносілі разам з будынкамі або зашывалі гіпсакардонам.

Эфект Бабарыкі і ініцыятыва Maldzis

Пазітыўным прыкладам Моніч лічыць калекцыю Белгазпрамбанка, сабраную Віктарам Бабарыкам. На думку блогера, калі гэтая калекцыя дасягнула «крытычнай масы», яна пачала ўплываць нават на дзяржаўную палітыку:

«Дыпламатычныя прадстаўніцтвы пачалі, ведаеце так, паглядаць на аўкцыёны ў еўрапейскіх краінах, пытаючыся ў мясцовых дылераў: «Прабачце, ці няма ў вас там Восіпа Любіча ці Царфіна? Толькі, калі ласка, танней». (…)

Купіць вялікага Шагала ці Суціна яны не маглі, занадта дорага, ды і незразумела для дзікага палітычнага начальства. Але сам рух быў, і шмат у чым ён быў вынікам стварэння «Арт-Беларусі».

Моніч падкрэслівае: калекцыю збіралі не акадэмічныя даследчыкі, і ініцыятыву Бабарыкі можна было папракаць у павярхоўнасці або хайпе. Можна нават казаць, што яна дыскрэдытавала навуковую супольнасць, бо дэманстравала няздольнасць прафесіяналаў уплываць на палітыку і грэбаванне папулярызацыяй спадчыны:

«Музейшчыкі і архівісты сядзелі, і шмат у чым да гэтага часу сядзяць у вежы са слановай косці, даследуючы свой фонд і ўздыхаючы пра нязбытнае: «Вось бы скарбы не былі вывезеныя. Вось бы мець у распараджэнні тое, пятае, дзясятае».

Мастацтвазнаўца лічыць, што Maldzis ідзе падобным шляхам, але ў больш складаных умовах — у выгнанні і без банкаўскіх рэсурсаў.

«Так ці інакш, я лічу, што ініцыятыва Maldzis ідзе падобнай дарогай, падобнай да той, якую працярэбіла калекцыя Бабарыкі. Пры гэтым без рэсурсаў «Белгазпрамбанка» і ў выгнанні, за межамі Беларусі. Але яны робяць тую штуку, на якую я, беларускі эмігрант у Іспаніі, рэсурсу ў сябе не знаходжу».

Чаму ініцыятыву крытыкуюць

Моніч прызнаецца, што, як эксперт, вельмі добра разумее пачуцці Радзівона Коласа. Ён прызнаецца: так, удзельнікі праекта могуць рабіць «няправільна, недастаткова якасна, недастаткова навукова», могуць траціць рэсурсы не туды. Але «яны робяць, як могуць. А дакладней, як не могуць іншыя. Напрыклад, я».

«Чаму я так думаю? Таму што я страшна раздражняюся, уключаючы відосы гэтага праекта. (…) Мяне зжырае зайздрасць і крыўда: бо я, я б распавёў пра іх значна цікавей. На іх месцы павінен быць я. Ну як так? Гэта здаецца мне гранічна несправядлівым. А мы, беларусы, мы за справядлівасць», — іранізуе над сабой Моніч, дадаючы, што «пачуццё несправядлівасці — гэта маці зайздрасці».

Мастацтвазнаўца прызнае, што сабраныя ініцыятывай сродкі маглі б быць выдаткаваныя і на іншыя, таксама вельмі важныя рэчы: на акадэмічныя даследаванні гісторыі, дапамогу палітвязням, эвакуацыю людзей з Беларусі, адукацыйныя праекты, медыцынскую дапамогу, здымкі фільмаў, падтрымку культурных пляцовак у Вільні або Варшаве, на барацьбу беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.

Але ён прапануе іншую перспектыву: «Можа быць, гэтых рэсурсаў проста не было б, калі б [удзельнік ініцыятывы] Maldzis іх не знайшлі? Можа быць, плюс пяць артэфактаў гэта лепш, чым плюс нуль?»

Каментары16

  • барадзед
    02.12.2025
    самая галоўная праблема што гэтая ініцыятыва перадае творы акупацыйнаму рэжыму
  • Тру
    02.12.2025
    Мікіта, крытыка мальдзіса - чоткая канкрэтная і па пунктах. Больш цікава, чаму праекты астапені ўсе так стараюцца абаоаняць ад коытыкі.
  • listy 1864
    02.12.2025
    Здравствуйте дамы и господа - пачынае свой ролкі Моніч.

    Бачна, што пайшоў шляхам бабарыканцаў і не пакінуў роднай мовы расейскай.

Цяпер чытаюць

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?7

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ірына Зварыка

Памёр былы палітзняволены Дзяніс Сакалоўскі2

З'явілася відэа з «буханкай», якая патанула ў Байкале з кітайскімі турыстамі6

Ці ўдарыць армія ЗША па Іране і ці дапаможа ёй Ізраіль?4

Што Толкін і яго пярсцёнкі тлумачаць нам пра Лукашэнку лепш за палітолагаў15

З жорсткай калоніі ў Зарэччы вызвалілася палітзняволеная СЕО-менеджарка Настасся Пакаташкіна

Затрымалі падазраваную ў здзяйсненні тэрарыстычнага акта ў Львове1

Гутэнберг: гісторыя выгнанніка, які назаўсёды змяніў свет да лепшага3

Ад вершаў для самых маленькіх перад сном да «беларускай мангі» для падлеткаў. Што чытаць дзецям на роднай мове

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?7

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць