Суседкі па кватэры пасварыліся падчас гатавання ежы, зараз адной пагражае да васьмі гадоў
У Мінску накіравалі ў суд крымінальную справу ў адносінах 32‑гадовай мінчанкі, якую абвінавачваюць у наўмысным прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў: яна некалькі разоў ударыла нажом сваю суседку, пішуць Мінск-навіны.

Інцыдэнт адбыўся ў кватэры дзяўчыны на Кіжаватава, дзе яна жылa разам з 19‑гадовай сяброўкай. Падчас прыгатавання ежы паміж імі ўзнік канфлікт: суседка пачала кідаць з кухоннага стала прадметы, потым запусціла ў шафу талерку. Пасля чаго падышла да сяброўкі і пачала біць яе па спіне рукамі.
У адказ мінчанка рэзка абярнулася і ўдарыла дзяўчыну нажом у жывот і грудзі. Напалохаўшыся, яна пачала аказваць першую дапамогу — але хуткую не выклікала. Сяброўкі так дацягнулі да раніцы, пакуль не стала зразумела, што пацярпелай становіцца горш. Хуткую ўсё ж выклікалі, дзяўчыну даставілі ў бальніцу, дзе экстранна аперавалі. Экспертыза пацвердзіла наяўнасць цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
Як патлумачылі ў пракуратуры, абвінавачаная стаіць на ўліку ў нарколага з-за алкагольнай залежнасці і раней мела судзімасць, якая ўжо пагашана. Яй прад’яўлена абвінавачанне па ч. 1 арт. 147 КК — умыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, пакаранне па якім можа дасягаць васьмі гадоў пазбаўлення волі.
Каментары