Эканоміка

На «Слаўкаліі» працуюць ацэншчыкі маёмасці, ходзяць чуткі аб продажы «Уралкалію». Што адбываецца? 

Заходнія санкцыі паставілі пад пытанне амбітны праект будаўніцтва Нежынскага горна-ўзбагачальнага камбіната. «Слаўкалій», кампанія расійскага мільярдэра Гуцэрыева, узводзіла яго на крэдытныя сродкі Кітая пад гарантыю беларускага ўрада. 

Міхаіл Гуцэрыеў. Фота РБК.

Будаўніцтва камбіната фінансаваў Банк развіцця Кітая. Крэдытныя лініі былі замарожаныя, пасля таго як Міхаіл Гуцэрыеў трапіў у санкцыйны спіс, у сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі. Гэта здарылася ў чэрвені мінулага года. І ўжо ў чэрвені на пляцоўцы спыніліся работы.

Крыніцы: У Гуцэрыева вялікія праблемы — кітайцы замарозілі 580 мільёнаў даляраў на будаўніцтва Нежынскага камбіната

Будаўніцтва камбіната. Фота: minskpromstroy.by.

Раней субпадрадчыкі расказалі «Нашай Ніве», што адміністрацыя перастала плаціць па рахунках і заклікала працаваць у доўг, што стала сігналам да згортвання. 

Што на пляцоўцы Нежынскага ГУК адбываецца цяпер? 

«Будоўля стаіць, многія выканаўцы ў судах са «Слаўкаліем». Набытае абсталяванне пакрысе псуецца, бо кансервацыя не зроблена і не аплочана, — расказаў адзін з субпадрадчыкаў. — Еўрапейскія кампаніі адмаўляюцца працаваць з кампаніяй, нават калі б знайшліся грошы — санкцыі». 

«Спачатку было адчуванне, што праз паўзу кітайцаў стане немагчымым далейшае будаўніцтва і развіццё праекта, але сітуацыя такая, што і выкананы фронт работ не могуць закрыць [аплаціць]», — дадае субпадрадчык.

Сын Гуцэрыева, які трапіў пад заходнія санкцыі, сышоў з кіраўніцтва нафтаперапрацоўчай кампаніі 

«Ëсць нейкая мітусня алігархаў, нейкія міждзяржаўныя крэдыты і дзяржаўныя абавязкі — усё вельмі складана. А ёсць рэальны бок: простыя падрадчыкі, будаўнікі і пастаўшчыкі абсталявання, якія рабілі работу, а цяпер не могуць атрымаць свае грошы за тэхніку і паслугі», — адзначае супрацоўнік беларускай будаўнічай кампаніі. 

Як стала вядома «Нашай Ніве», цяпер замест рабочых на будаўнічай пляцоўцы працуюць ацэншчыкі маёмасці ад банкаў. 

«Вядзецца вялікая работа па ацэнцы маёмасці. Такое бывае перад угодамі па продажы. Але там страх: гіганцкія даўгі, фінансавыя перакосы», — кажа нам абазнаная крыніца. 

«Прадаваць «Слаўкалій» Гуцэрыева падштурхоўваюць банкі і кітайцы, — лічыць яшчэ адзін дзеяч, які сочыць за пытаннем. — У яго, у прынцыпе, праблем з банкамі «выше крыши»! А адзіны рэальны пакупнік «Слаўкалія» цяпер — «Уралкалій». Таму што «Беларуськалію» пасля санкцый трэба думаць, як выжываць самому. Не да пашырэння і не да паглынання «Слаўкалія», хоць раней такія планы і былі».

Разам з гэтым, крыніцы «Нашай Нівы» лічаць, што фарсіраваць працэс ніхто не будзе. 

«Улічваючы санкцыйныя рызыкі і поўныя туману перспектывы што па «Слаўкаліі», што па Лукашэнку, што па Беларусі, рускія наўрад ці будуць спяшацца. 

Тут, імаверна, не столькі «Уралкалій» хоча купіць гэтае дабро, колькі «Слаўкалій» хоча неяк развязаць гэты вузел», — лічыць наш суразмоўца.

«Уралкалій» вырашыў паглыбіцца ў гэтае пытанне і ўвайсці ў перамовы, вывучыць усё, падпісаць нейкія рамкавыя пагадненні, можа быць, зрабіць якую-небудзь гучную заяву, каб стаяць першымі ў чарзе на актыў, калі сітуацыя стане больш-менш прагназаванай», — рэзюмуе эксперт. 

Нагадаем, распрацоўка Нежынскага радовішча — амбіцыйны праект Міхаіла Гуцэрыева, расійскага міліярдэра, набліжанага да Аляксандра Лукашэнкі. Яшчэ ў 2011-м дзяржаўныя СМІ справаздачыліся, што «расійскі мільярдэр укладзе ў эканоміку рэспублікі 1,5 мільярда даляраў для распрацоўкі Нежынскага радовішча калію пад Любанню». 

Па факце Гуцэрыеў узяў у кітайцаў крэдыт на 1,4 мільярда даляраў на будаўніцтва горна-ўзбагачальнага камбіната пад гарантыі беларускага ўрада. 

Сваіх грошай у Нежынскае радовішча Гуцэрыеў, па розных ацэнках, уклаў ад 250 да 600 мільёнаў даляраў. 

Чытайце таксама:

Хто такі Міхаіл Гуцэрыеў і чым яму адгукнуцца брытанскія санкцыі? 

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу5

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі стартап прапануе зарэзерваваць за мільён месца ў гатэлі на Месяцы4

У Бабруйску другі дзень шукаюць 16‑гадовую дзяўчыну

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы4

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

Рабочаму Ford, якому Трамп паказаў сярэдні палец, заданацілі амаль мільён даляраў14

Марыя Калеснікава сустрэлася з прэзідэнтам Германіі22

Бацька Пачобута: Што б Анджэй ні вырашыў, мы гэта прымем і будзем яго падтрымліваць2

Стала вядома, колькі мірных грамадзян загінула ў Расіі, а колькі ва Украіне за чатыры гады вайны13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу5

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць