Грамадства

У аўтакатастрофе пад Варшавай загінуў палітуцякач Сяргей Лаўрушчык, стваральнік прыватнага музея ў Наваградку

Каля Варшавы ў дарожна-транспартным здарэньні загінуў 59-гадовы Сяргей Лаўрушчык, паведамляе Радыё Свабода. Ён быў стваральнікам прыватнага музея ў Наваградку.

Сяргей Лаўрушчык.

Варшаўскае выданне піша, што здарэнне адбылося каля 11 гадзіны 16 лютага. Сутыкнуліся два грузавікі і адзін мікрааўтобус.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца мікрааўтобуса ўрэзаўся ў заднюю частку паўпрычэпа грузавіка. На мікрааўтобус наехаў яшчэ адзін грузавік. У выніку ДТЗ загінуў кіроўца маршруткі. Гэта і быў Сяргей Лаўрушчык.

Сяргей Лаўрушчык — палітуцякач. Сутыкнуўшыся з пераследам сілавікоў пасля пратэстаў 2020 года, ён мусіў выехаць з Беларусі. Спачатку жыў у Кіеве, затым перабраўся ў Варшаву. Там уладкаваўся на працу.

«Веру, што пажыву ў вольнай Беларусі», — казаў Сяргей у гутарцы са Свабодай у красавіку 2021 года.

Сяргей Лаўрушчык шэсць гадоў ствараў прыватны музей у Наваградку. Пакоі свайго дома ён адвёў пад розныя эпохі — ад ВКЛ да БССР. Праз актыўны ўдзел у пратэстах да яго прыйшла міліцыя — у дзень яго нараджэння, 23 сакавіка 2021 года. Экспанаты прызналі зброяй, гаспадара дома — амаль злачынцам.

У Беларусі ў Сяргея засталася сям’я. Цяпер вырашаецца пытанне аб пахаванні.

Каментары

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?21

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

На Гомельшчыне ўжо пачалі адключаць ацяпленне — першымі ў краіне

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана5

«Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр». Трамп заявіў, што разглядае магчымасць выхаду з НАТА12

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў7

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

Пракуратура завяла крымінальную справу з-за нявыплаты падаткаў. Імаверна, гаворка пра Tez Tour

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?21

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць