Грамадства

«Супрацоўнікаў з грамадзянствам РФ папрасілі перайсці ў беларускае». Тры гісторыі пра планы IT-кампаній

У якім рэжыме цяпер працуюць беларускія офісы кампаній і які ў іх план, спытаў dev.by у чытачоў. Вось чым тыя падзяліліся.

InventoLabs «плануе тэрмінова адкрыць яшчэ адзін офіс для рэлакейту»

— У InventoLabs з выплатай заробкаў, а таксама зарплатнымі праектамі ўсё ок. 

Цяпер кампанія плануе тэрмінова адкрыць яшчэ адзін офіс для рэлакейту і перавезці тых, хто хоча ці можа. Першапачаткова ў планах была Венгрыя, бо паўгода таму адкрылі там офіс, але экстрана і сёння — Грузія. Які менавіта горад, пакуль не агучваецца, але хутчэй за ўсё, Тбілісі.

Праводзілі апытанне сярод тых, хто агучыў гатоўнасць з'ехаць. З пералічаных варыянтаў выбралі той, які найбольш часта згадваўся, і адправілі туды чалавека — вырашаць пытанні на месцы. Пыталіся пра жаданыя тэрміны рэлакацыі — як правіла, хлопцы казалі: не пазней, чым праз тыдзень, дзяўчаты могуць і на працягу месяца.

Па варыянтах лагістыкі ўсё як ва ўсіх: праз Маскву/Стамбул/Ерэван/Сочы, з Мінска — на цягніку/самалёце.

Прыбалтыйская кампанія «супрацоўнікам з грамадзянствам РФ рэкамендавала перайсці ў РБ»

— Прыбалтыйская кампанія, у Беларусі — аўтстаферы. Літаральна ў панядзелак літоўскі офіс прыняў рашэнне выплаціць заробкі за люты + авансаваць за сакавік-травень. Таксама ўладальнікі кампаніі падалі ў Дэпартамент па міграцыі прашэнне на адкрыццё квоты па праграме Blue Card на ўсіх супрацоўнікаў у Беларусі.

Усе расійскія праекты зачынілі, але паколькі мы працуем па Times & Materials, то проста праінфармавалі, што ў такой сітуацыі не можам аказваць паслугі, бо гэта для кампаніі фінансавыя рызыкі ў выглядзе неаплаты патрачанага часу. 

Пераходзім на перадаплату з РФ.

У нас ёсць супрацоўнікі з расійскім грамадзянствам, ім рэкамендавана па магчымасці перайсці ў беларускае, бо яны не змогуць легальна ўехаць без дзейнай візы ў Літву, каб прайсці сумоўе ў Дэпартаменце па міграцыі.

Усе выдаткі па пераходзе ў беларускае грамадзянства, пераводы дакументаў, візавыя зборы і таму падобнае кампанія бярэ на сябе.

Opinov8: «Ці пераезд у Грузію, ці звальненне. 90% з'язджаюць»

— Opinov8 закрывае офіс у Мінску, бо не можа пераводзіць грошы з Вялікабрытаніі. Філіял у нас невялікі — 15-20 чалавек, асноўны офіс быў у Кіеве — каля 200 чалавек. Нам учора абвясцілі: ці пераезд у Грузію, ці звальненне. 90% з'язджаюць.

Пераезд плануецца на працягу месяца, пераязджаеш сам, а кампанія дапаможа і пакрые выдаткі.

«Да 80% усёй беларускай ІТ-галіны знікне». Тысячы праграмістаў з сем'ямі бягуць з Беларусі проста ў гэтыя хвіліны

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу5

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску другі дзень шукаюць 16‑гадовую дзяўчыну

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы4

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

Рабочаму Ford, якому Трамп паказаў сярэдні палец, заданацілі амаль мільён даляраў14

Марыя Калеснікава сустрэлася з прэзідэнтам Германіі22

Бацька Пачобута: Што б Анджэй ні вырашыў, мы гэта прымем і будзем яго падтрымліваць2

Стала вядома, колькі мірных грамадзян загінула ў Расіі, а колькі ва Украіне за чатыры гады вайны13

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу5

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць