Грамадства

Чым у Расіі могуць замяніць звыклыя сацсеткі

Расійскія праграмы Rus і TenChat могуць замяніць Twitter, TikTok, YouTube, Instagram, LinkedIn і нават стаць аналагам WeChat, піша TJournal.

Ва ўмовах санкцый і блакаванняў замежных сацсетак карыстальнікі пачалі актыўна спампоўваць расійскія мабільныя праграмы ЯRus і TenChat. 7 сакавіка абодва сэрвісы ўвайшлі ў топ-10 самых запатрабаваных дадаткаў у Расіі ў катэгорыі сацсетак. Да 10 сакавіка TenChat аказаўся на другім месцы, абагнаўшы «УКантакце» і WhatsApp, а ЯRus — на пятым.

ЯRus — сацсетка, якая закліканая «замяніць YouTube, TikTok, Twitter і Instagram у адным дадатку».

Сэрвіс пачаў актыўна развівацца са студзеня 2022 года і цяпер у сацыяльнай сетцы зарэгістравана больш за два мільёны карыстальнікаў ад 12 да 45 гадоў.

Пасля запампоўкі праграмы ЯRus прапануе зарэгістравацца з дапамогай нумара тэлефона, увайсці праз акаўнт Apple, Google або «Яндэкс», старонку ва «УКантакце» або ў «Аднакласніках». Пасля рэгістрацыі карыстальнік трапляе на галоўную старонку з абвесткай-папярэджаннем аб нестабільнай працы сэрвісу праз «кібератакі з тэрыторыі ЗША і Еўропы».

На галоўнай старонцы выводзіцца «галоўная стужка», якая нагадвае стужку «Укантакце» — на ёй гэтак жа паказваюцца публікацыі рэсурсаў, на якія падпісаны карыстальнік, папулярныя пасты, навінавыя паведамленні і відэа.

Навіны ЯRus збірае ў асобнай ўкладцы — матэрыялы выданняў з «птушачкай» можна чытаць у агульнай стужцы, персаналізаваўшы іх, выбраўшы інтарэсы, або адфільтраваць па рэгіёне. Сярод СМІ, якія публікуюць навіны ў ЯRus — «Коммерсант», РБК, Лента.ру, «Расійская газета», Sputnik, RT і іншыя. Пачытаць замежныя крыніцы не атрымаецца.

Rus збірае відэа з дзевяці хостынгаў, уключаючы YouTube, RuTube і TED. У раздзеле «сюжэты» публікуюць кароткія вертыкальныя ролікі, якія нагадваюць фармат TikTok. Многія Відэа там — перазалівы з Тыктока, але сустракаецца і ўнікальны для сацсеткі кантэнт.

Teenchat

Teenchat, у адрозненне ад ЯRus, пазіцыянуецца як праграма для бізнэсу і замена сэрвісу LinkedIn. Распрацоўшчыкі натхняліся кітайскай сацсеткай WeChat.

Пры рэгістрацыі праграма прапануе выбраць «сцэнарый атрымання даходу» — пазначыць, ці з'яўляецца карыстальнік уладальнікам бізнэсу, супрацоўнікам кампаніі або фрылансерам. Затым у сэрвісе можна выбраць свае прафесійныя інтарэсы і запоўніць асабістую старонку інфармацыяй аб адукацыі, навыках і вопыце работы.

Галоўная «фішка» сэрвісу — «Бізнэс.Ціндэр»: шукаць працадаўцаў, калег і супрацоўнікаў у ім можна з дапамогай свайпаў картак з асноўнай інфармацыяй пра іх. Пры ўзаемным свайпе направа (узаемным адабрэнні кандыдатур адзін аднаго) карыстальнікі могуць пачаць дзелавую перапіску ў месенджары.

Нягледзячы на павышаную папулярнасць расійскіх сацсетак, VPN-сэрвісы карыстальнікі запампоўваюць яшчэ часцей, таму масавы сыход расіян з замежных платформаў наўрад ці адбудзецца хутка.

Каментары

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?20

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана5

«Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр». Трамп заявіў, што разглядае магчымасць выхаду з НАТА12

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў7

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

Пракуратура завяла крымінальную справу з-за нявыплаты падаткаў. Імаверна, гаворка пра Tez Tour

Ці можа педагог выгнаць школьніка з урока, калі на яго няма ўправы? У Міністэрстве адукацыі адказалі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?20

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць