Свет

Супрацоўніцу расійскага «Першага канала» Марыну Аўсяннікаву аштрафавалі на 280 даляраў. Але гэта можа быць не ўсё

Рэдактарку «Першага канала» Марыну Аўсяннікаву, якая ўчора выйшла ў жывы эфір праграмы «Время» з антываенным плакатам, аштрафавалі на 30 тысяч рублёў па ч. 2 арт. 20. 2 КаАП (парушэнне ўстаноўленага парадку арганізацыі альбо правядзення сходу, мітынгу, дэманстрацыі, шэсця або пікетавання), паведамілі ў прэс-службе Астанкінскага суда.

Але гэта можа быць толькі пачаткам сапраўднага пераследу, бо крыніца ТАСС у праваахоўных органах паведамляла, што ў дачыненні да дзяўчыны таксама праводзіцца даследчая праверка на прадмет парушэння арт.207.3 КК (публічнае распаўсюджванне загадзя ілжывай інфармацыі аб выкарыстанні Узброеных сілаў Расіі).

Па гэтым артыкуле ёй можа пагражаць пакаранне ад штрафу ў памеры 700 тыс. руб. і больш да пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да 15 гадоў.

Пакуль жа яе судзілі не за акцыю ў жывым эфіры, а за ролік з заклікамі выходзіць на антываенны мітынг.

У роліку, у якім Аўсяннікава тлумачыла свой учынак падчас вячэрніх навін, казалася:

«Мы, рускія людзі, якія думаюць і разумныя — толькі ў нашых сілах спыніць гэтае вар'яцтва. Выходзьце на мітынгі, нічога не бойцеся, яны не змогуць перасаджаць нас усіх».

Выйшаўшы з суда, Аўсяннікава зрабіла кароткі каментар для прэсы:

«Больш за 14 гадзін цягнуўся допыт. Мне не давалі звязацца з роднымі і блізкімі. Мне не аказвалі ніякай юрыдычнай дапамогі».

Адвакатам Аўсяннікавай у судзе быў беларус Антон Гашынскі, пазбаўлены ліцэнзіі ў Беларусі за абарону нашых палітвязняў.

Пасля журналістка заявіла, што не здзіўленая таму, што гэтым разам абышлося без арышту, бо ў яе ёсць двое дзяцей. А на пытанне, ці баіцца яна наступнага крымінальнага пераследу, адказваць не стала.

Чытайце таксама:

У жывы эфір расійскага «Першага канала» ўварвалася супрацоўніца канала з антываеннымі лозунгамі

Каментары

Цяпер чытаюць

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў22

«Устаньце, сэр Дэвід» — Бэкхэм атрымаў рыцарскае званне. На ўрачыстасці ён быў у гарнітуры, які сшыла жонка1

Тыкток кідае выклік «Амазону» і становіцца новым лідарам у інтэрнэт-гандлі6

Новазеландскія жанчыны-пажарныя выпусцілі свой першы эратычны каляндар20

У сталічных паліклініках можна бясплатна прышчапіцца ад грыпу і кавіду

12 балаў за забітага расіяніна, 120 — за ўзятага ў палон. Як Украіна робіць вайну захапляльнай гульнёй23

Зорку «Брыджэртонаў» назвалі самым сэксуальным мужчынам свету — 20253

У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек

Дэмакрат-сацыяліст Захран Мамдані перамагае на выбарах мэра Нью-Ёрка36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць