Здарэнні

Закрылі 5-гадовую дзяўчынку ноччу ў падвале, білі сабачым ланцужком. Суд вынес прысуд прыёмным бацькам

Суд Ашмянскага раёна вынес прысуд па крымінальнай справе аб жорсткім абыходжанні з прыёмнымі дзецьмі і іх катаванні, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з матэрыяламі справы, бацькі ‒ выхавальнікі дома сямейнага тыпу, з 2016 года па чэрвень 202-га ў аграгарадку Будзёнаўка жорстка абыходзіліся з дзецьмі, перададзенымі ім для выхавання: ужывалі да іх за розныя правіны фізічны гвалт.

У прыватнасці, муж і жонка перыядычна наносілі дзецям пабоі рукамі, рамянём, сабачым ланцужком, скакалкай.

У адным з эпізодаў яны закрылі 5-гадовую дзяўчынку ноччу ў падвале дома. Прымушалі дзяцей неаднаразова стаяць працяглы час у куце, а таксама стаяць, абапёршыся спінай аб сцяну з напаўсагнутымі нагамі.

Жанчыне прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у 50 базавых велічыняў.

Мужчыне прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 2 гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны.

Каментары

Цяпер чытаюць

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю21

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?2

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

Пуціла і Бяспалаў зняліся ў новым кліпе «Дай дарогу!»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць