Грамадства33

Сына Жадобіна мецяць у генералы, а кіраваць часцю на яго месца паставілі маладога падпалкоўніка, які ніяк не мог здаць падцягванне

У 1-й міліцэйскай брыгады, якая брала ўдзел у падаўленні пратэстаў у 2020-м, новы начальнік — падпалкоўнік, які носіць крапавы берэт, хаця не цалкам здаў на яго. Сына ж Юрыя Жадобіна адпраўляюць вучыцца з прыцэлам на генеральскія пагоны. 

Палкоўнік Віктар Жадобін развітаўся з часцю ўнутраных войскаў 5448, якой кіраваў адносна нядоўга.

На момант зверстваў 2020-га Жадобін-малодшы кіраваў брыгадай унутраных войскаў у Гомелі. 

Потым быў пераведзены ў часць 5448, заняўшы месца Уладзіміра Дунаенкі, якога нядаўна за п'янку разжалавалі да выкладчыка Вайсковай акадэміі.

Чытайце таксама: Пасля скандалу з прастытуткамі камандзіра 6-й міліцэйскай брыгады Дунаенку зрабілі педагогам

Перавод на факультэт Генштаба азначае, што Жадобіна вядуць у генералы. 

У войсках у Віктара Жадобіна рэпутацыя неадназначная. Некаторых раздражняюць шырокія плечы палкоўніка — маецца на ўвазе пратэкцыянізм бацькі.

Пагоны палкоўніка Жадобін-малодшы атрымаў у 2019-м на момант кіравання в/ч 7434 у Астраўцы. 

Яго бацька, Юрый Жадобін — генерал-лейтэнант, былы кіраўнік унутраных войскаў МУС (1999—2003) старшыня КДБ (2007—2008), сакратар Рады бяспекі (2008—2009), міністр абароны (2009—2014). 

Месца Жадобіна ў в/ч 5448 зойме малады падпалкоўнік Аляксей Лабанаў. 

Лабанаў злева, Жадобін справа

«Лабанаў вядомы найперш тым, што не здолеў сам здаць на крапавы берэт, будучы ў роце выведкі, дзе існуе культ гэтай шапкі. Тры разы ўсё здаваў — складаныя спарынгі, паласу, і тры разы завальваў, здавалася б, элементарнае — падцягванне.

На чацвёрты раз кіраўніцтва брыгады вырашыла заплюшчыць вочы на падцягванне і прапусціць, бо вельмі хоча. 

Яшчэ з аспектаў біяграфіі — цудам утрымаўся ў войсках, калі пагранічнікі, якім ён са сваёй ротай дапамагаў ахоўваць граніцу, злавілі ягоных байцоў за п'янствам на заданні — павінны былі сядзець у засадзе і чакаць кантрабандыстаў, а самі пачалі піць. Але Лабанаў праявіў сябе пры разгонах пратэстаў у рэгіёнах у 2020-м, таму, імаверна, атрымлівае прамоцыю», — патлумачыў нам калега Лабанава. 

Каментары3

  • ANDRZEJZKRESÓW
    30.08.2022
    Ох как он смачно лобызает красную тряпку. Патриот, наверное..
  • баж і жук
    30.08.2022
    тэкст (і фоты) - клас! )
  • даведка
    31.08.2022
    Во внутренних войсках генеральскими являются посты командующего и его первого зама — начальника штаба.

Цяпер чытаюць

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна21

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Усе навіны →
Усе навіны

Новазеландскія жанчыны-пажарныя выпусцілі свой першы эратычны каляндар20

У сталічных паліклініках можна бясплатна прышчапіцца ад грыпу і кавіду

12 балаў за забітага расіяніна, 120 — за ўзятага ў палон. Як Украіна робіць вайну захапляльнай гульнёй23

Зорку «Брыджэртонаў» назвалі самым сэксуальным мужчынам свету — 20253

У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек

Дэмакрат-сацыяліст Захран Мамдані перамагае на выбарах мэра Нью-Ёрка36

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў17

«Ніколі не баяўся працы рукамі». Беларускі фехтавальнік эміграваў у 58 гадоў і цяпер ставіць вокны ў Кракаве8

Шакуючае відэа забойства ў расійскім тыле двух мірных жыхароў Украіны і іх сабакі прывяло да ўзаемных абвінавачванняў40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна21

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць