Эканоміка

Што найбольш падаражэла за год і патаннела за жнівень

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю апублікавала справаздачу аб сітуацыі на спажывецкім рынку ў жніўні 2022 года. У ёй таксама ўтрымліваецца інфармацыя аб прадуктах, якія найбольш падаражэлі за год.

Што тычыцца гадавога падаражання, то тут адназначны лідар — мяса і мясапрадукты, якія дадалі ў цане адразу 17,8%.

На 15,9% вырас цэннік алкагольных напояў, малака і малочных прадуктаў — плюс 13,5%.

Значна павялічыўся кошт імпартных тавараў: фактычна на траціну (+32,1%) падаражэлі замежныя сінтэтычныя мыйныя сродкі, замежныя крупы і бабовыя — плюс 28,9% за год.

Цана на электратавары прадэманстравала рост у 26 працэнтных пунктаў.

Статыстыка за жнівень наступная: у жніўні 2022 года (у параўнанні з ліпенем) мяса і мясапрадукты падаражэлі на 1,4%, малако і малочныя прадукты — на 1,9%.

Разам з тым, з-за сезоннасці, у жніўні адразу на 17,4% патаннелі гародніна і садавіна. 

Лідар — памідоры, якія патаннелі на 48,1%, далей ідуць бульба, якая скінула ў цане 37,3%, і белакачанная капуста — 36,6%.

Агуркі сталі таннейшымі на 34,2%, а яблыкі — усяго на 4,4%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства75

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Усе навіны →
Усе навіны

Цыклоны «Улі» і «Хаўер». Хто больш магутны4

Грэнландцы адзіным фронтам выступілі супраць прэтэнзій Дональда Трампа17

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы86

У Кіеве адключана электрычнасць, спынена падача вады і цяпла10

У Мінску адкрылася новая крама ўцэненай тэхнікі. Што там прадаецца?1

Былога зенітчыка з Бабруйска асудзілі за палітыку. Ён актыўны вернік-баптыст3

42‑гадовы французскі акцёр хоча эўтаназіі пасля няўдалай аперацыі5

Што будзе з каналам «Жыццё-маліна»? Каманда адказала10

Пад Бабруйскам з-за снегу абрынуўся каркас цяпліцы ляснога гадавальніка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства75

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць