Грамадства99

«Як навуковец — пустое месца»: сын старшыні НАН і таварыш міністра адукацыі ў 33 гады стаў прарэктарам БДЭУ

Ягор Гусакоў, сын старшыні Акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Гусакова, стаў прарэктарам па навуковай рабоце аднаго з вядучых эканамічных ВНУ краіны — Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Гэта высокая акадэмічная пасада, на якую Гусакову-малодшаму ўдалося забрацца без навуковага рэйтынгу, прафесійных дасягненняў і нават досведу работы ва ўніверсітэце. Універсітэт у шоку. 

Фота: БелТА

У БДЭУ новы прарэктар па навуковай рабоце — кандыдат эканамічных навук, дацэнт Ягор Гусакоў змяніў на пасадзе доктара навук, прафесара Аляксея Быкава. Гусакову — 33 гады, ён сын старшыні НАН Уладзіміра Гусакова і таварыш міністра адукацыі Андрэя Іванца, чыім намеснікам ён быў у Радзе маладых навукоўцаў НАН.

У гэтым прызначэнні праглядаецца парушэнне прынятых акадэмічных нормаў.

«Універсітэты — гэта звычайна вельмі кансерватыўныя інстытуцыі. Ты маеш прыйсці на нізкую пасаду і з яе паступова расці. 

Такія пасады апроч адміністрацыйных дасягненняў патрабуюць і паспяховай навуковай работы, якая займае час (у тым ліку на аспірантуру, напрыклад), што замінае хуткаму прасоўванню па кар'ернай лесвіцы. 

Таму, звычайна, людзі прыходзяць да такіх пасадаў у даволі спелым узросце, маюць доўгі досвед работы загадчыкам кафедры, дэканам, а таксама салідны спіс навуковых публікацый і праектаў за плячыма, наяўнасць абароненых аспірантаў», — пракаментаваў прызначэнне новы калега Гусакова-малодшага. 

«Як навуковец ён пакуль што — пустое месца. У яго няма ніводнага аспіранта, які б абараніўся, не ўпэўнены, што яны ў яго ў прынцыпе былі. Ніякага навуковага рэйтынгу цытавання, напрыклад, у Google Scholar, у яго няма. У расійскім рэйтынгу навуковага цытавання яго профілю таксама няма, рэйтынгу ў Скопусе ў яго не існуе, тут больш каментаваць нічога і не трэба, па-мойму, — сказаў нам іншы член акадэмічнай супольнасці. —

А калі браць замежныя прыклады, прарэктараў па навуковай рабоце вядучых ВНУ Еўропы, то там прарэктар па навуковай рабоце — гэта навуковец, які не тое што з іменем, але які мае і сваю навуковую школу. Асабліва, калі мы гаворым пра эканамістаў. Напрыклад, Сяргей Гурыеў стаў прарэктарам па навуковай рабоце ў 50 гадоў». 

Сам Гусакоў-малодшы да таго ва ўніверсітэтах не працаваў — у 2011-м ён скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце, потым аспірантуру і дактарантуру ў Інстытуце сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі, а потым узначаліў сектар кааперацыі ў гэтым інстытуце. 

Нейкіх выбітных работ Гусакоў не пісаў, у навуковых рэйтынгах цытавання нідзе не ўзгадваецца. 

Гугліцца яго кандыдацкая манаграфія «Навуковыя асновы і арганізацыйна-эканамічны механізм эфектыўнага функцыянавання кааператыўна-інтэграцыйных аб'яднанняў». 

Знаёмыя з творчасцю Гусакова скептычна ставяцца да яго кандыдацкай, бо не бачаць у ёй навуковых высноваў.

Каментары9

  • даведка
    16.09.2022
    Ну не сразу же ему принимать из рук отца НАН...
  • Пiлiп Адпiлены
    16.09.2022
    Чэрвi непатызму#
  • студэнт
    16.09.2022
    А прарэктару абавязкова быць геніяльным навукоўцам? Гэта ж адміністратыўная пасада.

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі24

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярнага беларускага блогера ў Расіі абвінавацілі ў махлярстве

У Латвіі ветэрынарная служба заклікала не купляць хатніх жывёл у Беларусі. І гэта не проста прыхамаць1

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў25

У Клецку малады мужчына пабіў пажылога за тое, што той павольна ехаў6

Павел Севярынец адкрыў збор на аднаўленне публічнай дзейнасці20

У студзені ВУП Беларусі пачаў падаць2

У Брэсце дзесяцікласнік-кадэт скончыў жыццё самагубствам3

Пуцін і Лукашэнка хутка зноў сустрэнуцца ў Маскве3

«Дзеля сваіх дзетак, каб да іх вярнуцца». Дашкевіч расказаў, як трапіў у «нізкі статус» і як ад яго патрабавалі прашэнне аб памілаванні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі24

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць