Свет33

Германія адхіліла прапанову Пуціна пачаць пастаўкі газу праз «Паўночны паток — 2»

Германія не пагодзіцца на пастаўкі газу па той галінцы «Паўночнага патоку — 2», якая ацалела, наўзамен паставак па выведзеным са строю «Паўночным патоку — 1». Пра гэта заявілі ва ўрадзе краіны.

Прэс-сакратарка ўрада Германіі Крысціяна Хофман сказала, што Берлін выключае выкарыстанне «Паўночнага патоку — 2». Яна адзначыла, што Уладзімір Пуцін раней ужо рабіў заявы, аналагічныя сённяшняй прапанове аднавіць пастаўкі па цэлым трубаправодзе.

«Незалежна ад магчымых дыверсій на двух трубаправодах мы бачылі, што Расія больш не з'яўляецца надзейным пастаўшчыком энергіі і што яшчэ да пашкоджання «Паўночнага патоку — 1» плынь газу спынілася. Для нас няма падстаў меркаваць, што гэта зменіцца», — адзначыла Хофман.

«Калі Расія будзе пастаўляць [газ] праз «Паўночны паток — 1», эмбарга супраць гэтага на дадзены момант няма», — прыводзіць інфармагенцтвы словы прадстаўніка Берліна. 

Уладзімір Пуцін у сераду, 12 кастрычніка, прапанаваў запусціць ацалелую галінку «Паўночнага патоку — 2», па якой, па словах Пуціна, можна пастаўляць 27,5 мільярда кубічных метраў газу ў год.

Нагадаем, у канцы верасня выбухамі былі выведзеныя са строю абедзве галінкі «Паўночнага патоку — 1» і адна з дзвюх галінак «Паўночнага патоку — 2». Як краіны Захаду, так і Расія мяркуюць, што прычынай выбухаў была дыверсія. Нямецкія праваахоўныя органы дапускаюць, што за выбухамі можа стаяць Масква, такая ж здагадка ёсць і ў брытанскіх спецслужбаў. 

Каментары3

  • хлу по щам
    13.10.2022
    хло занервничал без денежной подпитки
  • Нрее
    13.10.2022
    Крывавыя грошы будць выкарыстанымна вайне. Таму газ набывацца ня будзе.
  • Шпенглер
    13.10.2022
    Мама не разрешила, да я и сам не хотел.

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна18

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Усе навіны →
Усе навіны

12 балаў за забітага расіяніна, 120 — за ўзятага ў палон. Як Украіна робіць вайну захапляльнай гульнёй23

Зорку «Брыджэртонаў» назвалі самым сэксуальным мужчынам свету — 20253

У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек

Дэмакрат-сацыяліст Захран Мамдані перамагае на выбарах мэра Нью-Ёрка32

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў17

«Ніколі не баяўся працы рукамі». Беларускі фехтавальнік эміграваў у 58 гадоў і цяпер ставіць вокны ў Кракаве8

Шакуючае відэа забойства ў расійскім тыле двух мірных жыхароў Украіны і іх сабакі прывяло да ўзаемных абвінавачванняў40

Паролем ад камер відэаназірання ў абрабаваным Луўры было слова «Луўр»6

Пуцін асабіста ўручыў медалі Андрэю Лемяшонку і ігуменні Гаўрыіле23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна18

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць