Грамадства1616

«Чырвоных сцяжкоў больш, чым на камуністычным мітынгу». Фінансавы аналітык Адаскевіч пра стартап Зарэцкай

Максім Адаскевіч, старшы аналітык дэпартамента ацэнкі бізнэсу і актываў, судовых працэсаў і спрэчак Франкфурцкага падраздзялення кампаніі Kroll — буйнога гульца на рынку фінансавага кансалту, выказаўся праз стартап Таццяны Зарэцкай, якая апынулася ў цэнтры скандалу. 

Таццяна Зарэцкая ў праграме «Жыццё-маліна». Скрыншот з відэа

Адаскевіч дзеліцца сваімі развагамі ў тэлеграм-канале Belarus Finance. 

«Таццяна Зарэцкая была прадстаўніцай Ціханоўскай па эканоміцы і фінансах, таму пракаментую некаторыя аспекты гэтай гучнай гісторыі [яе сыходу з Кабінета прадстаўнікоў]. 

Чытайце таксама: Паспяховая стартаперка ці баранэса Мюнхгаўзен? Як Таццяна Зарэцкая трапіла ў Аб'яднаны кабінет і чаму яна яго пакінула

Я дэталёва сфакусуюся на аспектах, звязаных з фінансамі і інвестыцыямі ў стартапы.

Вядома, што Зарэцкая заснавала некалькі cтартапаў, і гэта ключавая частка яе біяграфіі.

Таму я ўявіў сябе ў ролі інвестара, які робіць працэдуру «належнай абачлівасці» («Due Diligence») найбольш вядомага з іх — Laava Tech.

Сэнс гэтай працэдуры ў выяўленні «чырвоных сцяжкоў» (падазроных рэчаў/несупадзенняў і гэтак далей).

Наяўнасць такіх сцяжкоў зусім не азначае, што стартап махлярскі, але калі іх зашмат — гэта нагода правесці дэталёвае даследаванне або агулам адмовіцца ад інвестыцыі.

1) Раскрытыя інвестыцыі ў стартап — толькі грантавыя і ад акселератараў.

Гэта значыць, меншы узровень due diligence, чым робяць венчурныя фонды.

Само сабою гэта не праблема, але выклікае пытанні тое, што заснавальніца сцвярджае, што іншыя інвестары ёсць, але іх раскрыць не можа або не хоча.

Гэта даволі дзіўна, бо, як правіла, ніхто не хавае такіх сваіх інвестыцый ці інвестараў — асабліва венчурныя фонды.

2) Лічбы выручкі, якія называе заснавальніца ($280 тыс/мес), не суадносяцца са справаздачнасцю (менш за 100 тыс еўра/год).

Яна кажа, што асноўны абарот — у «прадстаўніцтвах» эстонскай кампаніі ў іншых краінах.

Гэта значыць, што справаздачнасць павінна кансалідавацца, і выручка ды прыбытак ад іх павінны быць бачныя ў справаздачнасці эстонскай матчынай кампаніі.

А адзіная вядомая (польская) іншая юрасоба, па якой даступная справаздачнасць, атрымала грант на каля 176 тыс. PLN, пасля чаго была ліквідаваная.

Сцвярджэнне, што ў іншых юрысдыкцыях фінансавыя паказчыкі «раскрываць незаконна» — выклікае здзіўленне, бо заснавальнік, як правіла, мае поўнае права гэта рабіць.

3) Перанос публікацыі справаздачнасці на больш позні тэрмін. Не абавязкова нешта дрэннае, але часта менавіта затрымка фінансавай справаздачнасці з'яўляецца прыкметай дрэннага фінансавага становішча або маніпуляцый справаздачнасцю.

4) Адсутнасць канкрэтыкі па прагрэсе і выніках распрацоўкі прадукта/рашэння.

Лепш за ўсё гэта бачна ў справаздачнасці пасля атрымання гранта ЕС.

Можна параўнаць з іншымі праектамі, якія атрымалі гранты: тут і канкрэтыка «на што патрачаныя грошы, што зроблена, якія інвестыцыі атрыманыя», і прататыпы прадукту, і галоўнае для падобных праектаў — артыкулы ў навуковых часопісах, якія пацвярджаюць, што тэхналогія перспектыўная. Нічога гэтага ў стартапа Зарэцкай у справаздачнасці няма. 

5) Бадай, самая істотная частка Due Diligence — размовы з канкурэнтамі, інвестарамі, пастаўшчыкамі, кліентамі, навукоўцамі. Словам, з тымі, хто знаёмы з тэхналогіяй ці з дзейнасцю бізнэсу і можа кваліфікавана выказацца.

Любы венчурны фонд будзе такіх людзей шукаць і размаўляць з імі.

Самы просты спосаб для стартапера развеяць сумневы — даць кантакты некалькіх людзей з кампетэнцыямі і рэпутацыяй.

Але публічна пазітыўнай рэкамендацыі стартапа Зарэцкай пакуль ніхто з спецыялістаў у сферы/фондаў/кліентаў не даў. А для сапраўды паспяховага стартапа ўзяць такую рэкамендацыю, як правіла, зусім не складана.

Такім чынам, чырвоных сцяжкоў, як кажуць, больш, чым на камуністычным мітынгу. Ці гэта доказ, што стартап — махлярства? Не.

Шматлікія стартапы праходзілі тонкую лінію паміж «перабольшваннем» і «падманам» і потым станавіліся паспяховымі. Але калі заснавальніца становіцца кандыдаткай на палітычны пост — патрабаванні да яе нашмат больш строгія. 

Бо калі прападуць грошы некалькіх інвестараў — нічога страшнага. А вось палітычная сіла, якая не зрабіла адэкватнага due diligence (асабліва калі пазіцыя патрабуе не толькі здольнасці фандрэйзінгу, але і ведання эканомікі і фінансаў), рызыкуе згубіць давер выбаршчыкаў.

І тым больш рызыкуе, калі робіць выгляд, што адзіная прычына сыходу палітыка — «цкаванне», а не, напрыклад, страта даверу і сумневы наконт біяграфіі і кампетэнцый.

Каментары16

  • Anatol Starkou
    04.11.2022
    Чаго вы прычапіліся да гэтай прыгожай дзяўчыны не магу зразумець.

  • Злобный вожык
    04.11.2022
    Ну правильно. Так вы внимательно пересмотрите — переслушайте — последние 10 минут ее интервью на канале «жизнь-малина». Там удовольствие, впечатления и нужны деньги на многочисленные запланированные проекты. Затем она идёт в политику к источникам финансирования в кабинете Светланы, о скрытности которых не так давно писали и гремели СМИ и блогеры. Какое интересное стечение обстоятельств. И правильно писали в комментариях здесь — решила привлечь больше инвестиций в свои эти проекты, засветившись при Светлане, чтобы получать ещё больше удовольствия и впечатлений. Эх, блин, куда мы все катимся, люди добрые.
  • Rabit
    04.11.2022
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты6

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

Экскурсаводка расказала, як выхоўвае дачку па-беларуску і складае для яе песенькі пра штодзённыя рытуалы15

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.15

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю13

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты6

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць