Грамадства2323

Ціханоўская: Зараз вырашальны момант нашай з вамі гісторыі. Мы рызыкуем страціць сваю незалежнасць

Дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з падзякай за крытыку і заклікае не адчайвацца.

«Хопіць сварыцца. Чаму вы не можаце аб'яднацца і працаваць разам? Мы не за гэта змагаліся ў 2020». Мне часта пішуць такія паведамленні. Я цудоўна іх разумею. У 2020 годзе ўся Беларусь аб'ядналася вакол адной мэты — вызваліць нашую краіну і нашых родных ад дыктатуры. Але праз два гады мы бачым, што наш шлях апынуўся больш складаным і зацягнуўся надоўга. Многія не ведаюць, што яшчэ можна зрабіць, каб гэта скончылася. Хтосьці, адчуваючы адчай, спрабуе знайсці вінаватых», — напісала Святлана Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале.

«Я часам хвалююся не менш, чым вы, і не магу забараніць гэта іншым. Мы ўсе маем права на нашыя эмоцыі і на пытанні. Але я толькі хачу нагадаць, як важна берагчы адно аднаго. Сварыцца, але не станавіцца ворагамі. Крытыкаваць, але не спыняцца ісці разам да агульнай мэты», — мяркуе дэмакратычная лідарка.

«Зараз вырашальны момант нашай з вамі гісторыі. Мы рызыкуем страціць сваю незалежнасць. Мы рызыкуем страціць сваіх родных, калі Лукашэнка яшчэ больш уцягне нас у гэтую бессэнсоўную вайну. Мы рызыкуем усім. Але сітуацыя за апошнія два гады толькі пагаршаецца, і таму мы ўжо не адчуваем крызіс так востра, мы толькі адчуваем стомленасць і адсутнасць падтрымкі. І жаданне, каб усё гэта хутчэй скончылася».

«Я шмат разоў казала, што нам трэба трымацца разам. Быць разам — гэта дапамагчы чалавеку, які з часам здольны бачыць толькі боль, — убачыць надзею. Абняць яго. Натхніць. Надаць сілы. Паверыць у яго і ў сябе самога. Сказаць «дзякуй»», — заклікае палітык.

«Я хачу сказаць дзякуй усім, хто мяне крытыкуе. Я хачу сказаць дзякуй за тое, што вам не ўсё адно. Што вы не забыліся, не адпусцілі боль за нашую будучыню і сучаснасць, і шукаеце магчымасць усё выправіць».

Ціханоўская заклікае не паддавацца роспачы і адчаю:

«Я ведаю гэтае пачуццё роспачы і страху страціць тое, што любіш. Я ведаю, што менавіта яно вамі рухае. І проста хачу сказаць вам дзякуй, бо мне гэтак жа балюча, як і вам. 

Я заклікаю вас сказаць дзякуй тым, хто менш за ўсё ад вас гэтага чакае. Давайце ўзгадаем, што мы адзін народ, і дапаможам адно аднаму ў гэты складаны эпізод нашай гісторыі».

Каментары23

  • Mar
    19.11.2022
    Так что там с планом Перамога? Потеря независимости это все еще не повод его запускать? Короче, спасибо за службу, полковник Азаров.
  • Gorliwy Litwin
    19.11.2022
    а яна ў нас ёсць, што мы "рызыкуем яе страціць"? чыя гэта незалежнасць, і ад каго?
  • Кирилл
    19.11.2022
    Тихановская лоббирует санкции против Беларуси, в результате которого страдает беларуский народ. А санкциями пользуется Россия.

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна18

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Усе навіны →
Усе навіны

12 балаў за забітага расіяніна, 120 — за ўзятага ў палон. Як Украіна робіць вайну захапляльнай гульнёй23

Зорку «Брыджэртонаў» назвалі самым сэксуальным мужчынам свету — 20253

У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек

Дэмакрат-сацыяліст Захран Мамдані перамагае на выбарах мэра Нью-Ёрка32

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў17

«Ніколі не баяўся працы рукамі». Беларускі фехтавальнік эміграваў у 58 гадоў і цяпер ставіць вокны ў Кракаве8

Шакуючае відэа забойства ў расійскім тыле двух мірных жыхароў Украіны і іх сабакі прывяло да ўзаемных абвінавачванняў40

Паролем ад камер відэаназірання ў абрабаваным Луўры было слова «Луўр»6

Пуцін асабіста ўручыў медалі Андрэю Лемяшонку і ігуменні Гаўрыіле23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна18

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць