Навука і тэхналогіі11

Камары, якія забіваюць сабе падобных, могуць дапамагчы змагацца з заразнымі хваробамі

На дапамогу прыйшла генная інжынерыя, піша Wired.

Фота: James Gathany, USCDCP

Камар Aedes aegypti — гэта вядомы пераносчык вірусаў жоўтай ліхаманкі, дэнге, чукугуньі і зіка. Гэта адзін з самых небяспечных для чалавека відаў камароў у свеце. Толькі ліхаманка дэнге летась забрала жыцці больш як пяцісот бразільцаў — і таму там рашыліся на смелы эксперымент.

На дапамогу прыйшла генная інжынерыя. Яна робіць так, што ў папуляцыі выжываюць толькі самцы — і гэта важна, бо самкі кусаюць людзей і перадаюць хваробы. Даследаванне паказала, што за 11 месяцаў удалося зменшыць папуляцыю Aedes aegypti на 88—96 адсоткаў у месцах, дзе праводзіўся эксперымент.

Мадыфікаваныя самцы спарваюцца з дзікімі самкамі, але самаабмежавальны ген не дазваляе выжываць нашчадкам самак. Гэты ген, створаны ў лабараторыі, але заснаваны на элементах, знойдзеных у кішэчнай палачцы і вірусе простага герпесу, прымушае клеткі нашчадкаў самак вырабляць шмат бялку пад назвай tTAV. Гэта парушае здольнасць клетак выпрацоўваць іншыя важныя бялкі, неабходныя для развіцця. У выніку самкі гінуць да таго, як пачнуць кусацца. Самцы выжываюць і нясуць копію самаабмежавальнага гена, які яны могуць перадаць далей.

Чытайце таксама: Доктар назвала прышчэпкі, якія дапамогуць пры трыдэміі восенню і зімой 2022 года

У самцоў камароў кароткі тэрмін жыцця — усяго сем-дзесяць дзён, а гэтая прыкмета становіцца ўсё менш распаўсюджанай у кожным наступным пакаленні самцоў. Урэшце яна знікае ў генафондзе. Гэта азначае, што неабходна больш выпускаў.

Гэта першае апублікаванае даследаванне, у якім выкарыстоўваліся яйкі, а не дарослыя самцы. Папярэднія спробы з больш раннімі версіямі генна-мадыфікаваных камароў патрабавалі, каб навукоўцы выводзілі іх у лабараторыі, сартавалі іх па поле і выпускалі самцоў у тэставай зоне. Цяпер яйкі пастаўляюцца ў скрынцы з вадой, што танней і менш працаёмка. Праз некалькі дзён пасля таго як навукоўцы дадаюць ваду, самцы камароў вылупляюцца і шукаюць сабе пару. Oxitec атрымала дазвол на продаж прадукту ад бразільскіх дзяржаўных рэгулятараў у 2020 годзе, і цяпер скрынкі з яйкамі даступныя для прадпрыемстваў і хатніх гаспадарак.

Генна-мадыфікаваныя камары мусяць прыйсці на замену пестыцыдам, якія шкодзяць навакольнаму асяроддзю. Да прыкладу, у 1950-я папуляцыю камароў змяншалі з дапамогай ДДТ, але, калі стала зразумелая яго шкоднасць для здароўя, то ягонае выкарыстанне спынілі і з таго часу камары пачалі пладзіцца больш актыўна.

Без адказу застаецца адно вялікае пытанне: ці сапраўды выпуск у прыроду гэтых камароў зніжае перадачу захворванняў. Кампанія Oxitec яшчэ не праводзіла даследаванняў уплыву сваіх камароў на здароўе. Нават знішчэнне камароў на пэўнай тэрыторыі не абавязкова вядзе да выкаранення захворванняў, якія яны распаўсюджваюць, бо камары заўсёды могуць міграваць.

Чытайце яшчэ:

Навукоўцы стварылі эмбрыён мышы з нуля, без выкарыстання палавых клетак

Моцная сонечная бура аднойчы знішчыць інтэрнэт. І мы да гэтага не гатовыя

Каментары1

  • Кажан
    06.12.2022
    Аднак камары займаюць сваю нішу ў экалягічным ланцужку. Іх зьнікненьне прывядзе да праблемаў.

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі44

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Нават калі не можаце наведаць іх на могілках — запаліце свечку, прамоўце іх імёны, аддайце ім хвіліну цішыні3

«Печыва едзе ў печ, хочаш з ім?» «Слодыч» запісаў крыповы хорар-ролік пра начную экскурсію па цэху22

Прышчэпка ад COVID-19 дапамагае ў барацьбе з ракам — даследаванне1

Стан чатырох чалавек, якія пацярпелі ўчора падчас надзвычайнага здарэння на «Беларуськаліі», стабільна цяжкі2

Гадаванцы «Іслачы» прыехалі ў ЗАГС і зрабілі трэнеру сюрпрыз

Маладую фатографку з Нароўлі арыштавалі за Гаюна пасля вяртання з «Марафону адзінства»6

Мядзведзеў пагражае сцерці Бельгію з зямлі14

У Друскеніках знойдзены метэазонд з 1400 пачкамі кантрабандных цыгарэт3

Гэта прышчэпка можа выратаваць жанчын ад аднаго з відаў раку. Усё, што трэба ведаць пра вакцынацыю ад віруса папіломы чалавека4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі44

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць