Грамадства2828

Фёдар Поўны разгледзеў у канструктарах Lego пагрозу для дзяцей, бо арыентуюць на «іншакультурныя ўзоры»

Протаіерэй Фёдар Поўны разгледзеў у канструктары Lego нібыта негатыўны ўплыў на фарміраванне асобы дзіцяці. Пра гэта праўладна і прарасійска настроены настаяцель прыхода ў гонар Усіх Святых у Мінску заявіў на АНТ.

Фёдар Поўны

Цацкі, падобныя да Lego, «арыентуюць дзіця на іншакультурныя ўзоры і ўтоена агрэсіўныя», лічыць протаіерэй Фёдар Поўны.

«Нядаўна ў храме я ўбачыў хлопчыка гадоў трох, які пасля службы ў чаканні мамы гуляў на лавачцы з маленькімі фігуркамі коней і вершнікаў з «Лега». Што я там убачыў: маленечкія твары ў шыракаполых капелюшах былі нахмураныя і ашчэраныя, адзін, асабліва агрэсіўнага выгляду, з адкрытым ротам і вытарашчанымі вачыма, мабыць, адлюстроўваў ваяўнічую лютасць», — распавёў прадстаўнік РПЦ.

Поўны не раіць бацькам дазваляць дзецям браць канструктары Lego з сабой у храм, замест гэтага «прапануйце дзіцяці адпаведную кніжку-расфарбоўку, невялікую мяккую цацку або ляльку».

Ён лічыць, што выразна пазначаныя адмоўныя эмоцыі, адлюстраваныя на тварах персанажаў або ў іх дзеяннях, могуць навучыць дзяцей нянавісці і злосці. Ледзь не галоўная тэма набораў канструктара, па словах выразна праўладнага і прарасійскага святара, — гэта разнастайныя войны.

Пры гэтым вайна ва Украіне, якую развязала Расія, Поўнага не бянтэжыць, ён цалкам за яе.

«Дарагія таты! Зразумела, трэба выхоўваць у сынах смеласць, адвагу і мужнасць. Ох, як часта гэтага ў вас бракуе! Але ці спрыяе выпрацоўцы гэтых якасцяў вестэрн? Няўжо «крутыя» каўбоі і «агенты 007» — гэта ідэал, да якога трэба імкнуцца? Можа быць, цацачныя ваяры, якіх вы змайструеце разам з сынам, акажуцца больш прымальныя для выхаваўчых мэтаў?» — звяртаецца протаіерэй да беларускіх мужчын.

Чытайце таксама:

Беластаччанін Лукаш Венцэк стварыў з LEGO падляшскую хату, і яе ацанілі

LEGO прэзентавала набор з 1,5-метровай Эйфелевай вежай

«Зорную ноч» ван Гога цяпер можна сабраць з Lego. Спатрэбіцца больш за 2 тысячы дэталяў

Каментары28

  • зліццё
    11.12.2022
    Больш агрэсіўных людзей, чым жанчыны ў царкоўных лаўках, не сустракаў...
  • Паляшук
    11.12.2022
    Напэўна, па версіі Поўнага АК-74 - лепшы канструктар для хлопчыкаў. Ці ён стаў эндорсерам фабрыкі "Палессе" і наязджае на канкурэнта?)
    Хай Хведар як блізкі да цела поп лепей раскажа, ці Міколка свой залаты пісталет таксама з татам змайстраваў. Іх паслухаць, то беганіна са зброяй вакол палаца найлепш умацоўвае сем'і.
  • Алек. Ру
    11.12.2022
    Цемрашальства і дзікунства ў росквіце на Беларусі. Што ж ей беднай так не шчасціць нідзе???

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну85

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

З вызваленымі вязнямі ва Украіне сёння сустрэнуцца прадстаўнікі дэмсіл

Прэс-сакратар МЗС пра Анджэя Пачобута: «Мяне няправільна зразумелі»5

У Гродзенскім раёне гарыць касцёл у Сапоцкіне10

Алесь Бяляцкі ўпершыню за тры гады сустрэўся з жонкай ВІДЭА2

У Мінску зацвердзілі праграму навагодніх святкаванняў: гулянні да 4‑й раніцы2

Ці надоўга прыйшло пахаладанне?

ШІ бяссільны перад мастацтвам: вершаваныя запыты змусілі яго расказаць, як ствараць атамныя бомбы і ламаць сайты7

Стральба ў адным з найстарэйшых універсітэтаў ЗША — загінулі двое студэнтаў

Як доўга можна прымаць антыдэпрэсанты?12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну85

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць