Усяго патроху22

Ці зможаце вы разгадаць любімую загадку Ілана Маска?

Гэтая загадка — адна з любімых у Ілана Маска, так гаворыцца ў ягонай біяграфіі, апублікаванай у 2015 годзе. Popular Mechanics піша, што тэхналагічны магнат ставіў гэтае пытанне на сумоўі падчас прыёму на працу ў SpaceX. Хаця цяпер, калі пра гэта стала вядома, ён напэўна прыдумаў новую галаваломку.

Праблема

Вы стаіце на паверхні Зямлі. Вы ідзяце адну мілю на поўдзень, адну мілю на захад і адну мілю на поўнач — і трапляеце менавіта туды, адкуль пачалі.

Дзе вы?

Падказка

Ёсць больш чым адно рашэнне. Прыгажосць гэтай загадкі як пытання на сумоўі заключаецца ў тым, што Маск бачыць, ці можа заяўнік знайсці першае рашэнне, а затым — ці будзе ён працягваць шукаць дадатковыя рашэнні.

Адказ знойдзеце ніжэй пад выявай.

Выява: vecteezy

Рашэнне

Так, Паўночны полюс — гэта правільны адказ. Калі вы стаіце непасрэдна на Паўночным полюсе і пройдзеце адну мілю на поўдзень, затым мілю на захад, потым мілю на поўнач — вы вернецеся да Паўночнага полюса.

Але дзе можа быць такое месца яшчэ?

Уявіце сабе круг з даўжынёй акружнасці ў 1 мілю, у цэнтры якога Паўднёвы полюс. Вы маглі б пачаць ваш шлях за адну мілю на поўнач ад гэтага круга: вы б прайшлі адну мілю на поўдзень; затым прайшлі мілю на захад па коле, а потым адну мілю на поўнач — і патрапілі б назад да зыходнага пункта.

Фактычна вы можаце пачаць з любога месца, якое знаходзіцца ў адной мілі на поўнач ад такога круга вакол Паўднёвага полюса. (На дыяграме аранжавы круг мае акружнасць даўжынёй у 1 мілю, і вы можаце пачаць з любога месца вакол тлустай чорнай лініі шыраты.)

Выява: Michael Stillwell, Popular Mechanics

І на гэтым рашэнні не спыняюцца. Уявіце, што круг вакол Паўднёвага полюса мае даўжыню акружнасці 1/2 мілі. Вы пачынаеце ваш шлях за адну мілю на поўнач ад гэтага круга і праходзіце адну мілю на поўдзень, адну мілю на захад вакол круга даўжынёй 1/2 мілі двойчы, а затым адну мілю на поўнач назад у зыходнае становішча.

Калі б акружнасць складала 1/3 мілі, вы ўсё роўна маглі б пачаць за адну мілю на поўнач ад яе і абысці акружнасць тры разы. Тое ж самае працуе для любога дробу 1/n, дзе n — натуральны лік, і ў выніку вы абыходзіце круг n разоў.

Такім чынам, існуе бясконцая колькасць рашэнняў.

Добрая навіна ў тым, што калі інтэрв'юеры задаюць загадкавыя пытанні, падобныя да гэтага, то яны не абавязкова чакаюць правільнага адказу. Часта яны імкнуцца ацаніць навыкі крытычнага мыслення і здольнасць кандыдата дзейнічаць пад ціскам. Таму адказ часта неістотны. Важна тое, як кандыдат прыйдзе да высновы.

Каментары2

  • ,,
    18.12.2022
    "Добрая навіна ў тым, што калі інтэрв'юеры задаюць загадкавыя пытанні, падобныя да гэтага, то яны не абавязкова чакаюць правільнага адказу."

    толькі не кажыце гэта ,,псіхолагам,, у Навінках
  • Мінак
    19.12.2022
    Опыт, приобретённый вами в новинках бесценен

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Манцёр з Беларусі стаў «Леніным» і пабудаваў кар’еру ў кіберспорце ва Украіне

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю22

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?4

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць