У інтэрнэце з'явілася відэа, на кадрах якога бачна, як падлетак з Брэста трапіў пад лакаматыў. Інцыдэнт адбыўся 16 снежня каля 14:00 на чыгуначным пераездзе па вуліцы Пушкінскай.

Хлопчык ішоў дахаты пасля ўрокаў. Ён быў у навушніках і капюшоне, таму, відавочна, не пачуў гукаў блізкага саставу і выйшаў на пераезд літаральна перад ім.
У выніку інцыдэнту дзіця з атрыманымі траўмамі шпіталізавалі ў бальніцу. Хлопец застаўся жывы.
Каментары