Грамадства1414

У Мінску жанчына-парадзіха адкрыла арыгінальны спосаб анестэзіі

Дзяржаўныя прапагандысты пампезна апісалі працэс нараджэння ў Мінску першага немаўляці 2023 года. Паводле агенцтва «Мінск-Навіны», нарадзілася яно ў 00.01 1 студзеня, а адбывалася гэта проста-такі паводле паўночнакарэйскіх узораў.

Прапагандысты цяпер намагаюцца ствараць культ асобы Лукашэнкі, і цытаваны ў матэрыяле расказ маці цудоўна ў гэтую тэндэнцыю ўпісваецца. 

Маці немаўляці Валерыі завуць Юлія Мацюшэўская, гэта ў яе другое дзіця. А расказала жанчына, калі верыць прапагандыстам, наступнае:

«Мы паступілі ў РНПЦ «Маці і дзіця» 29 снежня, праходзілі абследаванне. І папярэдне нам было прызначана планавае кесарава сячэнне 4 студзеня. Але я з'ела вечарам лыжку аліўе і мандарынку — і дачушка, мабыць, вырашыла, што ўсё ж пара святкаваць.

Я перажывала, але мяне супакойвалі лекары. У момант родаў прасіла свайго анестэзіёлага, каб яна ўключыла жывую трансляцыю навагодняга выступу нашага прэзідэнта. Потым пачула бой курантаў, першыя секунды гімна — і крык майго дзіцяці!»

Нядзіўна, што парадзіху з такім бэкграўндам прыехала віншаваць у бальніцу сама прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант.

Каментары14

  • Фёдар
    03.01.2023
    Нічога незвычайнага, у мяне мужчыны, калі я яго слухаю, таксама з'яўляюцца патугі і млоснасць.
  • ))
    03.01.2023
    Правильной дорой идёте товарищи! Раньше в совке детей называли Даздрапермами (Да здравствует Первое мая!), Далисами (Да здравствуют Ленин и Сталин!), Вилями (Владимир Ильич Ленин) и тд, а теперь, при лукашизме, стоило бы перенять аналогичную практику и называть детей АГЛенами, ДАГЛесами, ДаздрАГЛами и тд. Советую всем лукашистам присмотреться к таким именам))
  • Скотный двор
    03.01.2023
    Гэта усур'ёз?????????????????????без маскальскіх мацюкоў не змагу а з імі тым больш, яны самі такія ..тыя ці пра нас так думаюць ?

Цяпер чытаюць

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства64

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Усе навіны →
Усе навіны

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы86

У Кіеве адключана электрычнасць, спынена падача вады і цяпла10

У Мінску адкрылася новая крама ўцэненай тэхнікі. Што там прадаецца?1

Былога зенітчыка з Бабруйска асудзілі за палітыку. Ён актыўны вернік-баптыст3

42‑гадовы французскі акцёр хоча эўтаназіі пасля няўдалай аперацыі5

Што будзе з каналам «Жыццё-маліна»? Каманда адказала10

Пад Бабруйскам з-за снегу абрынуўся каркас цяпліцы ляснога гадавальніка

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах15

Выйшаў апошні выпуск «Жыцця-маліны» Мікіты Мелказёрава4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства64

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць