Эканоміка

На дзве праверкі — тры крымінальныя справы. КДК прывёў лічбы «эфектыўнасці» сваёй працы

Колькасць праверак кантралюючымі і нагляднымі органамі ў мінулым годзе скарацілася, але «без шкоды для якасці кантролю». Пра гэта паведаміў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае БелТА.

Па словах Герасімава, у 2022 годзе ўсімі кантралюючымі органамі праведзена праверак на чвэрць менш, чым у 2021-м. Але «без шкоды для якасці кантролю». Што гэта значыць, ён не патлумачыў.

Герасімаў распавёў, што органамі КДК у 2022 годзе праведзена 454 праверкі. Гэта каля 5% ад усіх праверак, праведзеных кантралюючымі (нагляднымі) органамі краіны.

Па выніках праверак КДК за 2022 год заведзена 653 крымінальныя справы, то-бок на адну праверку прыходзіцца 1,5 «крыміналкі».

Па выніках праверак атрымана ў даход дзяржавы грашовых сродкаў і матэрыяльных каштоўнасцей на 575 млн рублёў, то-бок у сярэднім больш за мільён рублёў па выніках кожнай праверкі.

Таксама Герасімаў сказаў, што ў 2022 годзе па матэрыялах камітэта заведзена 11 крымінальных спраў, звязаных з фінансаваннем экстрэмісцкіх фарміраванняў і тэрарыстычных арганізацый, а таксама ўдзелам грамадзян Рэспублікі Беларусь ва ўзброеным канфлікце на баку Узброеных сіл Украіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі11

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі падлетка з Мінска, які прадаваў фальшывыя квіткі на канцэрт расійскага рэпера Мота

Звольнілі дырэктара заказніка «Выганашчанскае». Яму адгукнулася сітуацыя з забойствам ваўка палкай4

У Будславе абвясцілі збор буйной сумы на працяг рэстаўрацыі касцёла1

Арына Сабаленка запусціла свае фірмовыя пончыкі6

Уладальнік Marko паказаў, якія іх туфлі носіць Лукашэнка4

Жаночая кваліфікацыя ў фрыстайле сёння не адбудзецца

У Ленінградскай вобласці адбыўся выбух у вайсковай камендатуры2

Вера Палякова-Макей расказала пра куміра дзяцінства3

Ганібал перайшоў праз Альпы на баявых сланах, пацвердзілі археолагі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі11

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць