Грамадства2121

«Усе чатыры з паловай гадзіны я не адыходзіў ад экрана». Праўладныя літаратары распавялі, што «адгукнулася ў сэрцы» пасля паслання Лукашэнкі

У найлепшых традыцыях савецкіх часоў «Звязда» сабрала водгукі праўладных літаратараў на пасланне Лукашэнкі. «Якія з пасылаў сталі найбольш блізкімі? Якія з акрэсленых падчас паслання задач у першую чаргу тычацца пісьменнікаў? Што могуць зрабіць дзеячы культуры для іх вырашэння?» — спытала «Звязда».

«Што тычыцца акрэсленых падчас Паслання (цытаты прыводзяцца як у арыгінале — НН) задач, то для пісьменніка важна ўсё! Калі ты — сапраўдны пісьменнік, калі жывеш аднымі думамі і клопатамі са сваім народам… Згуртаванне беларускага народа, умацаванне эканомікі, прапаганда класічных сямейных і культурных каштоўнасцей, патрыятычнае выхаванне моладзі на канкрэтных прыкладах, міжнароднае культурнае супрацоўніцтва з суседзямі і найперш з брацкім нам рускім народам і многае іншае — зыходныя тэмы для творчага пераасэнсавання. Пісьменнікам застаецца толькі ствараць! Актыўна, самааддана пісаць якасныя творы!» — сказаў Уладзімір Гаўрыловіч, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

«Выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі настолькі змястоўнае, глыбокае і важнае, што заслугоўвае стаць праграмай дзеянняў для кожнага.

Гэта і гарачы заклік вядомага палітыка сучаснасці да міру ва ўсім свеце, да супрацоўніцтва, супраць гвалту, несправядлівасці і войнаў. Асабліва ўразіла і кранула тэма суверэннасці і незалежнасці Беларусі», — сказаў Міхась Пазнякоў, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі.

«Успрымаю Пасланне нашага Прэзідэнта як цэльную гарманічную канструкцыю, у якой кожны пасыл выконвае сваю адметную ролю ў фарміраванні эфектыўнасці цэлага. Гэта як ставіць пытанне: якая шасцярэнька ў гадзінніку найбольш важная? Мы ж гэтага не робім. Так і тут», — мяркуе Алесь Казека, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

«Усе чатыры з паловай гадзіны я не адыходзіў ад экрана. Амаль кожная фраза Прэзідэнта выклікала сустрэчныя эмоцыі», — прызнаўся Анатоль Аўруцін, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, уладальнік «Залатога Віцязя — 2022» у галіне паэзіі.

Каментары21

  • Алек. Ру
    09.04.2023
    Быццам 100 гадоу́ назад...
  • SHOS
    09.04.2023
    Да там что ни прочитай, то какая-то словесная бессвязная муть. Колхозный путь чучхе
  • мышите, не мышите
    09.04.2023
    ...Гэта і гарачы заклік вядомага палітыка сучаснасці да міру ва ўсім свеце, да супрацоўніцтва, супраць гвалту, несправядлівасці і войнаў....
    =====================================
    Да неужели? А почему людей бросают в тюрьмы за лозунг Нет войне, если у власти такой миротворец? Демагогия, популизм, ложь и лицемерие вот уже почти 30 лет. Только зомби не видят кто стоит за трибуной. 

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

У Жодзіне 23‑гадовы вайсковец скончыў жыццё самагубствам9

Папярэдняя версія смерці Яны Кастранковай — утапленне7

Расійскі турыст упаў з форта каля Гродна1

Ірыне Быкавай — 99 гадоў

У старым доме для партыйнай эліты ў цэнтры Мінска прадалі кватэру за $380 0002

Былы галоўны дэсантнік Дзенісенка, якога ўрачыста адправілі ў запас, уразіў сваёй фрызурай ФОТАФАКТ19

У Маркава спыталі, ці з'явіцца ў краіне больш тэлепраграм на беларускай мове47

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі13

Сямейную пару з Берасцейшчыны асудзілі на шалёныя тэрміны за дапамогу Украіне8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць