Усяго патроху44

«Іржавы мост» цераз Свіслач у Мінску зноў адкрылі для карыстання

У пачатку лютага з'явіліся паведамленні, што «Ржавы мост» цераз Свіслач зноў закрылі. Тады высветлілася, што ўся справа ў будоўлі гасцініцы Hilton па суседстве. У выніку мост быў дзіўным спосабам не асабліва надзейна заблакаваны «ў мэтах бяспекі». Але, здаецца, цяпер па ім ужо дакладна можна хадзіць, піша CityDog.io.

Узвядзенне моста ад вуліцы Зыбіцкай да былой другой гарадской бальніцы было запланавана ў рамках будаўніцтва гатэля Hilton. Ужо на этапе праектавання да яго прыляпілася назва «Ржавы», бо агароджа выканана з картэнавай сталі, колер якой нагадвае ржу.

Мост атрымаўся даволі стромкім па ўздыме, каб гарадскія службы маглі чысціць пойму Свіслачы і спакойна праязджаць пад мостам. Адкрылі яго ў сярэдзіне кастрычніка 2022 года, але ўжо літаральна праз некалькі дзён праход па мосце перакрылі на час будаўніча-мантажных работ гатэля па суседстве. Потым мост працаваў яшчэ нейкі час, а ў лютым гэтага года на яго зноў стала нельга заходзіць, і зноў па той самай прычыне.

Цяпер жа ўсе агароджы прыбраныя, а па «Ржавым мосце», здаецца, зноў можна бесперашкодна пераходзіць Свіслач.

Каментары4

  • Эюя
    10.04.2023
    Мост стромкі, таму пытанне - ці прадугледзелі падагрэў пешаходнай зоны на мосце ? Адчуваю, што не. Хаця такі падагрэў каштуе капейкі і вырашае багата пытанняў у асенне-зімні перыяд.
  • дочка Максима Дизайнера
    10.04.2023
    Дизайнер, вы ж вроде горнолыжник, если мне не изменяет память) а не можете на эту альпийскую горку взойти?
  • дочка Максима Дизайнера
    10.04.2023
    главное, чтобы замки не вешали. эта идиотская свадебная "традиция"...

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі24

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Віленскі аэрапорт зноў закрываўся з-за шароў з Беларусі5

Папулярнага беларускага блогера ў Расіі абвінавацілі ў махлярстве

У Латвіі ветэрынарная служба заклікала не купляць хатніх жывёл у Беларусі. І гэта не проста прыхамаць1

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў25

У Клецку малады мужчына пабіў пажылога за тое, што той павольна ехаў6

Павел Севярынец адкрыў збор на аднаўленне публічнай дзейнасці20

У студзені ВУП Беларусі пачаў падаць2

У Брэсце дзесяцікласнік-кадэт скончыў жыццё самагубствам3

Пуцін і Лукашэнка хутка зноў сустрэнуцца ў Маскве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі24

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць