Грамадства66

Беларус-добраахвотнік просіць аб дапамозе. Сума невялікая

Беларускі добраахвотнік з пазыўным Help з палка Каліноўскага, што ваяваў за Украіну, просіць аб дапамозе.

Вось яго кароткая гісторыя жыцця.

«Пры канцы жніўня 2020 года я быў вымушаны (як і многія беларусы) пакінуць сваю Радзіму і з'ехаць у Польшчу. Пасля нападу Расіі на Украіну згодна са сваімі поглядамі і прынцыпамі кінуў добра аплатную працу кіроўцы грузавых перавозак па Еўропе і адправіўся добраахвотнікам абараняць Украіну. Спачатку я далучыўся да «беларускай роты» пры «Азове», потым да батальёна «Волат», дзе і застаўся, а потым перайшоў у ПКК.

Падчас баявых дзеянняў у раёне Лісічанск — Севераданецк у чэрвені 2022 года я быў паранены (асноўнае пашкоджанне — левае плячо і ключыца). Пасля аперацыі (былі ўстаўленыя металічныя спіцы і злучальныя элементы) і рэабілітацыі, мне давялося пакінуць Украіну і вярнуцца ў Польшчу, каб працягнуць працу і дапамагчы пабрацімам. Аднак праз пераслед маіх сваякоў у Беларусі я быў вымушаны сам падацца на міжнародную абарону.

Улічваючы доўгі перыяд адсутнасці заробку, я застаўся фактычна без грошай, не толькі на дарогу, далейшае лячэнне і зняцце спіц, але нават на пражыванне.

Я ніколі не чакаў, што апынуся ў такой сітуацыі, бо заўсёды стараўся дапамагаць іншым. Я спадзяюся, што тыя, хто мяне памятае, і проста неабыякавыя людзі дапамогуць мне ўстаць на ногі і працягнуць працоўную дзейнасць. Цяпер мне неабходна вярнуцца да працы кіроўцам і падрыхтавацца да аперацыі», — піша ён.

Сума, якую ён просіць, невялікая — 500 еўра.

«З улікам выдаткаў на сувязь (тэлефон), які падтрымлівае ўсе неабходныя функцыі для маёй працы і астатніх мінімальных выдаткаў — гэта максімум 500 еўра», — дадае Help.

Падрабязней пра збор

Каментары6

  • Тэндэнцыя
    11.04.2023
    Амерыканцы штотыдзень даюць Зе дзясяткі мільёнаў даляраў на ўтрыманне войска. Толькі амерыканцы. А яшчэ ЕС, Аўстралія, Японія, Паўднёвая Карэя і г. д. І ва Украіны не знайшлося 500 еўра, каб дапамагчы параненаму, які за яе ваяваў? А дзе ж мільярды падзеліся? Зе на свае рахункі паклаў і на нерухомасць у Лондане патраціў? Аднаму на пахаванне збіраюць, другому на лекаванне... Чытайце беларусы і рабіце высновы. Вас выкінуць, як непатрэбнае смецце, бо вы гарматнае мяса, якому на вашым украінскім начальнікам пляваць.
  • Володя
    11.04.2023
    А почему бы Пазьняку не помочь ему?
  • Unbiased
    11.04.2023
    тэндэнцыя такая, што ‘Тэндэнцыя’ множыць і распаўсюджвае рашысцкія фэйкі. Украіна дапамагае ваярам, але ў гэтага хлопца хапіла годнасці і сумлення каб не звяртацца да ўкраінцаў, бо ён сам як ніхто ведае ў якім стане зараз Украіна. Чаго нельга сказаць пра ‘Тэндэнцыю’.

Цяпер чытаюць

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас3

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Усе навіны →
Усе навіны

Жлобінскі мясакамбінат выпусціў каўбаскі з клубніцамі

Life правёў рэбрэндынг1

Як у Брэсце адкрывалі таблічку з QR-кодам — з чыноўнікамі, святаром і школьнікамі ў стойцы «зважай!»4

У Мінску адбыўся суд, аналагічны выпадку з кватэрай Долінай. Як ён скончыўся?6

Сустрэча Зяленскага з Уіткафам у Бруселі скасаваная5

У Беларусі пачнуць прадаваць аўто пад новай маркай Zubr10

61‑гадовую фларыстку з Наваполацка асудзілі за палітыку1

Сям'я знайшла ідэальную здымную кватэру, але сусед аказаўся зацятым меламанам9

Як выглядае знакамітая кватэра Долінай, праз якую спявачку зненавідзелі ў Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас3

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць